beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

10.01.2020 14:51

216 просмотров

0 комментариев

За жорсткае забойства настаўніцы ў Чэрыкаве двух братоў асудзілі на расстрэл

Сьмяротны вырак вынес Магілёўскі абласны суд двум жыхарам Чэрыкава, 21-гадоваму Ільлю і 19-гадоваму Станіславу Косьцевым, за жорсткае забойства мясцовай настаўніцы Натальлі Кастрыцы.

Ільля і Станіслаў Косьцевы, абвінавачаныя ў забойстве, 9 студзеня ў судзе

Рэзанансную справу, якая была пад кантролем Аляксандра Лукашэнкі, разглядала судовая калегія пад старшынствам Міхаіла Мельнікава на выязным пасяджэньні ў Чэрыкаве, дзе адбылося злачынства.

На сьмяротным прысудзе настойвала дзяржаўная абвінаваўца Вольга Іванова.

Абвінавачаныя сваю віну прызналі. У апошнім слове яны раскаяліся ва ўчыненым злачынстве і папрасілі прабачэньня ў родных забітай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Не пазбаўляйце нас жыцьця». Браты, абвінавачаныя ў жорсткім забойстве настаўніцы, выступілі з апошнім словам

Акрамя забойства, Косьцевых абвінавацілі ў крадзяжы і зьнішчэньні маёмасьці ў асабліва буйным памеры, у групе асобаў.

Жорсткае забойства ў Чэрыкаве

10 красавіка 2019 году ў Чэрыкаве ў доме на вуліцы Гагарына (ускраіна райцэнтру) пасьля пажару было знойдзена цела 47-гадовай жанчыны з шматлікімі нажавымі раненьнямі, мясцовай настаўніцы-дэфэктоляга Натальлі Кастрыцы. Неўзабаве затрымалі братоў Косьцевых 1998 і 2000 гадоў нараджэньня, якім і выставілі абвінавачаньне ў забойстве. Браты ў забойстве прызналіся. Раней іх ужо судзілі за крадзеж.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Чэрыкаве зарэзалі настаўніцу і падпалілі яе дом. Міліцыя падазрае двух братоў

Якія былі матывы?

Паводле сьледзтва, адносіны паміж братамі і забітай былі непрыязныя. На допыце яны казалі, што настаўніца Натальля Кастрыца паведаміла ў міліцыю, што іхная сястра не выконвае належным чынам бацькоўскіх абавязкаў у дачыненьні малалетніх дзяцей. За гэта сям’ю паставілі на прафіляктычны ўлік, прызнаўшы, што яна ў сацыяльна небясьпечным становішчы.

Пра гэта браты ўспомнілі, калі разам выпівалі, і пайшлі разьбірацца. Натальля Кастрыца ўпусьціла братоў у дом, і яны пачалі яе біць, а пасьля працяглага зьбіваньня ўзялі нажы і нанесьлі імі больш за 130 удараў у розныя часткі цела. Сьмерць настаўніцы наступіла ад гемарагічнага шоку.

Як устанавіла сьледзтва, дом пацярпелай падпалілі, каб схаваць сьляды злачынства.

Дом, у якім адбылося забойства, ужо адрамантаваны

Справа на кантролі ў Лукашэнкі

Аляксандар Лукашэнка згадаў гэтае забойства ў інтэрвію рэдактару расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксею Венядзіктаву.

«Два падонкі, інакш іх не назавеш — ужо і разбоі былі, і каралі іх — забілі сваю настаўніцу, — казаў ён. — За тое, што яна бараніла дваіх дзетак іхнай сястры. Сястра ніякая, асацыяльны элемэнт».

Публікацыя падрыхтавана пры выкарыстаньні інфармацыі БелаПАН.

https://www.svaboda.org/a/30370001.html

Последние новости