beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

11.01.2020 12:35

212 просмотров

0 комментариев

Прэзыдэнт Ірана прызнаў, што іранскія вайскоўцы выпадкова зьбілі ўкраінскі пасажырскі самалёт

Прэзыдэнт Ірана Хасан Роўхані пацьвердзіў, што іранскія вайскоўцы па памылцы зьбілі пасажырскі Boeing 737 «Міжнародных авіяліній Украіны». У сваёй заяве ён распарадзіўся знайсьці вінаватых у гэтай трагедыі.

Прэзыдэнт Ірана Хасан Роўхані

«У атмасфэры пагроз і запалохваньня з боку агрэсіўнага амэрыканскага рэжыму іранскай нацыі пасьля мучаніцкай сьмерці генэрала Касыма Сулейману і для абароны ад магчымых нападаў амэрыканскай арміі Узброеныя сілы Ірана былі прыведзеныя ў стан поўнай баявой гатоўнасьці, што, на жаль, прывяло да гэтай жудаснай катастрофы, якая панесла жыцьці дзясяткаў нявінных людзей», — гаворыцца ў заяве прэзыдэнта Ірана.

Роўхані выказаў глыбокія спачуваньні блізкім загінуўшых. Ён таксама заявіў, што даручыў прыняць усе неабходныя меры для кампэнсацыі іх сем'ям.

«Міністэрства замежных спраў будзе ажыцьцяўляць поўнае консульскае супрацоўніцтва з мэтай выяўленьня і вяртаньня целаў загінулых у іх сямʼі», — адзначыў Роўхані.

«Таксама неабходна ліквідаваць усе слабыя кропкі комплексаў супрацьпаветранай абароны, прыняць неабходныя меры, каб ніколі такія катастрофы не паўтараліся», — сказаў прэзыдэнт

9 студзеня ва Ўкраіне заявілі, што сярод вэрсій катастрофы — паражэньне самалёта ракетай, выпушчанай зэнітна-ракетным комплексам «Тор-М1» расейскай вытворчасьці. Ён знаходзіцца на ўзбраеньні войска Ірана.

Самалёт Boeing 737-800 NG украінскай кампаніі МАУ, які накіроўвася ў Кіеў, пацярпеў катастрофу каля аэрапорта ў Тэгеране 8 студзеня. Загінулі 176 чалавек.

https://www.svaboda.org/a/30371527.html

Последние новости