beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

19.01.2020 13:14

436 просмотров

0 комментариев

Навіны бешанковіцкага рынку 19-га студзеня 2020 года (фота)

Сёньня, якраз на Вадохрышча, зямлю з начы прыкрыў сьняжок. І ў настроі зьявілася штосьці зімовае і сьвяточнае. Бешанковіцкі рынак выглядаў таксама крыху па-святочнаму, хаця на ім было не вельмі людна.

Тавар застаўся нязьменным, кошты -- таксама. Хіба што яблыкі пакрысе даражэюць. Найтаннейшыя каштуюць 1,7 рубля.

Яйкі курыныя - 3 рублі за дзясятак.

Журавіны, якія яшчэ не ўсе вынесьлі з балота, прадаваліся па 4 рублі за літар.

Бульбу прапаноўвалі за вядро 5 рублёў, калі ж браць сеткай, то таньней.

Г.Станкевіч

Последние новости