beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

22.01.2020 20:03

386 просмотров

0 комментариев

Пра якасць вады ў Бешанковічах пагаварылі на планёрцы ў Бешанковіцкім райвыканкаме

Ад жыхароў Бешанковічаў усё часцей паступаюць звароты з нагоды нездавальняючага стану вады ў вадаправодзе. Скаргі цалкам абгрунтаваныя: час ад часу з крана цячэ мутная вада, у ёй прысутнічае асадак, бывае непрыемны пах ...

Растлумачыў сітуацыю, якая склалася начальнік участка водаканала ў Бешанковічах Аляксандр Дарожкін. На ягоную думку, на якасць вады ў райцэнтры паўплывалі прафілактычныя работы на станцыі абезжалезвання.

«На жаль, гэтыя мерапрыемствы, а таксама прамыванне водаправодных сетак, заўсёды прыводзяць да часовага пагаршэння якасці вады, - пракаментаваў Дарожкін. - Гэтых нюансаў пазбегнуць практычна немагчыма. Да таго ж з-за зношанасці сетак на іх часта здараюцца як дробныя, так і буйныя паломкі, адпаведна, на час рамонту вада зноў можа выклікаць нараканні з боку яе спажыўцоў.»

Кіраўнік жа раёна Андрэй Булаўкін лічыць, што падобных «нюансаў» водаканал можа пазбегнуць, калі будзе рабіць усе прафілактычныя працы своечасова, згодна з графікам. Аб усіх сваіх дзеяннях ён мусіць аператыўна апавяшчаць жыхароў і арганізацыі, эфектыўнасць дзейнасці якіх наўпрост залежыць ад якасці вады (напрыклад, камбінат бытавога абслугоўвання).

«Вада павінна быць добрай якасці не толькі ў Бешанковічах, але і ў сельскіх населеных пунктах, дзе ёсць водаправод, - падсумаваў Булаўкін. - Даражэй чалавечага здароўя нічога няма

Чытаць цалкам: http://www.gztzara.by/2020/01/kachestvo-vody-sostoyanie-dorog-eti-i-drugie-voprosy-razbiralis-na-planjorke-v-beshenkovichskom-rajispolkome/

Последние новости