beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

24.01.2020 22:19

274 просмотра

0 комментариев

Паправілася жанчына, якая першая заразілася кітайскім каранавірусам

У Шанхаі вылечылі першага пацыента, у якога лекары выявілі пнеўманію, выкліканую новым каранавірусам, перадае РБК са спасылкай на кітайскія СМІ.

У Кітаі выявілі небяспечны каранавірус / Reuters

Гэта 56-гадовая жанчына, якая доўгі час жыла ў горадзе Ухань, дзе з'явіўся каранавірус. Паведамляецца, што кепска пачувацца жанчына стала 10 студзеня, а праз два дні з'ехала ў Шанхай, дзе 15 студзеня яе шпіталізавалі. Тады і ў яе выявілі новы вірус. Гэта быў першы выпадак заражэння ў рэгіёне.

Цяпер стан жанчыны палепшыўся, а тэмпература цела ўжо шэсць дзён не перавышае норму. Вынікі тэстаў, якія правяраюць рэакцыю нуклеінавых кіслотаў віруса, былі адмоўнымі. Медыкі вырашылі, што яе ўжо можна выпісаць.

Да 24 студзеня ад каранавірусу загінулі 26 чалавек, яшчэ 894 чалавекі лічацца заразнымі. Акрамя Кітая выпадкі захворвання на новы каранавірус выяўленыя ў Паўднёвай Карэі, ЗША, Таіландзе, Ганконгу. У Беларусі дзяўчыну, якая вярнулася з Кітая, падазравалі, што захварэла на каранавірус, але ўрэшце дактары вырашылі, што ў яе грып B.

Кітайскія ўлады зачынілі Ухань, дзе ўпершыню быў выяўлены вірус, а атксама яшчэ некалькі гарадоў. Ва Ухані пачалі будаваць лякарню для хворых на новы каранавірус. Узвесці яе плануюць цягам тыдня.

https://euroradio.fm/papravilasya-zhanchyna-yakaya-pershaya-zarazilasya-kitayskim-karanavirusam

Последние новости