beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

25.01.2020 12:13

418 просмотров

0 комментариев

Пры шматпавярховіку па вуліцы Чкалава ў Бешанковічах залілі новыя ганкі...

Гэты пазнавальны чатырохпавярховік па вуліцы Чкалава стаіць першым ад пачатку з боку вуліцы Чарняхоўскага. Вось толькі нумара на ім бракуе. Ды гэта не галоўнае. Нядаўна, напрыканцы мінулага года, усе пад’езды гэтага дома абзавяліся новымі ганкамі. Старыя ганкі былі з выбоінамі, адстаялі каля трыццаці гадоў, з моманту пабудовы дома ў пачатку дзевяностых.

І вось мінула два месяцы з таго часу, як гэты дом набыў новыя ганкі і нават адмостку вакол дома. З яе яшчэ і апалубку не зьнялі. Мяне адразу насьцярожыў колер той новай цэментавай заліўкі, нейкі дужа ўжо сьветлы.

І вось сёньня, развозячы малако, кінулася ў вочы, што новыя ганкі пачалі руйнавацца, іхнія краі ўжо абламаныя... У адным пад’ездзе менш, у другім — больш.

І прычына гэтага мне, дылетанту ў будаўнічых справах, цалкам зразумелая — новыя ганкі ў гэтым доме былі пабудаваны амаль цалкам з пясчанай сумесі, без цэменту.

Узгадалася казка пра зайчыка і лісічку: зайчык пабудаваў сабе «лубяную» хатку, а лісічка — ледзяную. Вось прыкладна такія ледзяныя ганкі нам пабудавалі напрыканцы 2019 года на нашым аб’екце. Прайшоў дожджык, другі — і тонкія краі без належнага цэменту абламіліся.

Пытаньне ўзьнікае простае: а ці бачыць вынікі сваёй працы той, хто яе тут выконваў? І якія дзеянні плануе далей?

Г.Станкевіч

Последние новости