beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

31.01.2020 19:51

619 просмотров

0 комментариев

«Гаспадыня сяла» — Мамойка Людміла Пятроўна, дырэктар сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Свіціна-ВМК»

29-га студзеня 2020 года Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2019».

На здымку: на пярэднім плане трэцяя справа Мамойка Людміла Пятроўна

Усяго ў абласным этапе прынялі ўдзел 27 жанчын, сярод іх — прадстаўніца ад Бешанковіцкага раёна — Мамойка Людміла Пятроўна, дырэктар сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Свіціна-ВМК». Людміла Пятроўна была прадстаўлена ў намінацыі «Гаспадыня сяла».

Удзельніцы адзначаліся ў шасці намінацыях: «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная жыццёвая пазіцыя», «Матчына слава», «Гаспадыня села», «Духоўнасць і культура» і «За актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва».

Віцябчанка Ларыса Пятроўская, якая ўжо чвэрць стагоддзя ўзначальвае турыстычную кампанію «Илва», практычна з юнацтва працуе ў гэтым бізнесе і ўлюбляе ў родны Віцебск гасцей з іншых рэгіёнаў і краін, стала пераможцай у намінацыі «Паспяховы кіраўнік».

У намінацыі «Духоўнасць і культура» перамагла дырэктар Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў Ірына Абдулаева.

«Матчына слава» прысуджана бухгалтару ААТ «Каманіна» Дубровенскага раёна Таццяне Шабусавой.

У «Актыўнай жыццёвай пазіцыі» ярчэй за ўсе праявіла сябе старшыня першаснай арганізацыі ветэранаў жаночага руху Віцебска Таццяна Вярыга.

«Гаспадыняй сяла» названа старшыня Полатаўскага сельвыканкама Полацкага раёна Інга Казлова.

Упершыню Віцебская абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын ўвяла дадатковую намінацыю «Паспяховае міжнароднае супрацоўніцтва», у ёй адзначана дырэктар Смаленскага абласнога цэнтра народнай творчасці Алена Качанава.

У ліку лаўрэатаў — шматдзетная мама Таццяна Шабусава з Дубровенскага раёна. У яе сям’і 10 родных дзяцей: сем сыноў і тры дачкі. Большасць ужо дарослыя, вучацца ў ВНУ, стварылі свае сем’і. «Дзецям важна прышчапіць любоў да працы, бацькоў, павагу да людзей, — перакананая шматдзетная мама. — Адразу мы на іх трацілі сілы — цяпер ідзе дапамога з боку дзяцей. Ужо і чацвёра ўнукаў у нашай вялікай сям’і з’явіліся».

Шматлікія ўдзельніцы даказалі сваім прыкладам, што сям’я, праца, самарэалізацыя, грамадская актыўнасць спалучаюцца з тэмпам жыцця сучаснай жанчыны. Адна з такіх — старшыня Полатаўскага сельвыканкама Полацкага раёна Інга Казлова. На сваёй пасадзе яна ўжо дзевяць гадоў.

«Безумоўна, дапамагаюць сябры і сям’я. Адным з найбольш значных для нас праектаў у мінулым годзе стала добраўпарадкаванне закінутай крыніцы. Мы яе знайшлі на былым панскім участку ў вёсцы Казімірава, аднавілі. Цяпер у крыніцы кожны можа набраць чыстай вады», — сказала яна.

Па выніках рэгіянальнага этапу пяць жанчын прадставяць Віцебскую вобласць у фінале спаборніцтваў у Мінску. Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2019» ўзнагародзяць ў сакавіку.

http://vitebsk-region.gov.by

Последние новости