beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

02.02.2020 12:17

363 просмотра

0 комментариев

Навіны бешанковіцкага рынку 2-га лютага 2020 года (фота)

Сёньняшні ранак сустрэў наведвальнікаў Бешанковіцкага рынку даволі моцным дажджом. Гэты дождж і цёплае надвор’е (сёньня прагназуецца да +6 градусаў) аніяк не асацыюецца з назвай месяца. Але на нашым рынку і ў такія дні гандаль ідзе даволі бойка.

Пра тое сьведчыць той факт, што колькасьць прадаўцоў на рынку штонядзелю стабільная.

Што тычыцца коштаў, яны таксама стабільныя як ніколі. Бульба ад 4 рублёў, сала ад 13 і вышэй, каўбасы - ад 15 рублёў. Курыныя яйкі каштуюць 3 рублі.

Квашаная капуста па 2,5 рублі, агуркі -- па 3,5 рублі за кг.

Яблыкі дробныя былі па 1,5 рублі, буйныя -- ад 2 -х і вышэй.

Быў аўтамабіль з Бабруйскім зефірам і іншымі прысмакамі. Мусіць, у сталіцы беларускага зефіру жыцьцё таксама ня вельмі салодкае.

Кошты на мясную прадукцыю на аўтамабілі з Смаленскага рынку Віцебска пакрысе ўзьняліся. Зараз у мясной лаўцы па Свабодзе ў Бешанковічах яны значна ніжэй.

Г.Станкевіч

Последние новости