beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

05.02.2020 06:11

352 просмотра

0 комментариев

Названыя лаўрэаты прэміі «Чалавек года Віцебшчыны — 2019»

Лаўрэатамі абласной прэміі «Чалавек года Віцебшчыны — 2019» сталі 50 чалавек у пяці намінацыях. Спіс уладальнікаў узнагароды апублікавалі «Віцьбічы». У спісе няма аніводнага прадстаўніка Бешанковіцкага раёна.

За апошнія 7 гадоў лаўрэатамі "Чалавек года" станавіліся 20 прадстаўнікоў Бешанковіцкага раёна. З іх - 14 чыноўнікаў і 6 чалавек працоўных дынастый.

Летась сярод лаўрэатаў прэміі «Чалавек года Віцебшчыны — 2018» былі нашы землякі: Аўчыннікава Алеся, дырэктарка бешанковіцкага раённага дома рамёслаў і Дуран Тацяна, аператарка свінагадоўчага комплексу "Свіціна".

Залетась, сярод адзначаных ганаровым званнем таксама не аказалася аніводнага прадстаўніка Бешанковіцкага раёна. У той жа час званне атрымалі нашы суседзі: і сенненцы, і лепельцы, і шумілінцы(цэлых два).

Пазалетась (за 2016 год) лаурэатамі з Бешанковічаў былі Багдановіч Васіль, загадчык паліклінікі УАЗ "Бешанковіцкая ЦРБ", Варкулевіч Вольга, аператар машыннага даення ЗАТ "Наватар" і Сычоў Аляксей, выканваючы абавязкі дырэктара "Націвіты".

У 2015-м годзе сярод лепшых людзей вобласці было чатыры прадстаўнікі Бешанковіцкага раёна. Пашанцавала Гусакову Сяргею, трактарысту КСГПУП «ПалітаддзелецАгра», Керэмшу Аляксандру, галоўнаму ўрачу УАЗ «Бешанковіцкая ЦРБ», Сліўцу Ігару, дырэктару УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік», Снітко Леаніду , машыністу аднакаўшовага экскаватара КУП МС «Бешанковіцкае ПМС».

"Людзьмі года-2014" былі начальнік Бешанковіцкага РАУС Алег Новік і начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Акуневіч.

Яшчэ раней, сярод лаўрэатаў 2013-га года па Бешанковіцкаму раёну таксама былі амаль спрэс адны чыноўнікі. Гэта пракурор Андрэй Шклярэўскі, інжынер па ахове працы, пенсіянер Леанід Рымашэўскі, начальнік раённага аддзела Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Марыя Варошка, дырэктар Бешанковіцкіх перасоўных меліяратыўных сетак Іван Карпук. Іхнюю кампанію разбавіў толькі адзін рабочы чалавек: аператар машыннага даення з «Наватара» Святлана Чэрапава.

Лаўрэатамі 2012-га года былі таксама адны чыноўнікі. Гэта тагачасны кіраўнік раёна Леанід Пянькоўскі, дырэктар ПМК-41 Віктар Грышан, нязменная старшыня праўлення РСТ Галіна Галенка і дырэктар «Белкатламаша» Віктар Краўчанка.

А.Тутэйшы

http://www.vitbichi.by/news/obshchestvo/post38649.html

Последние новости