beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

06.02.2020 13:56

285 просмотров

0 комментариев

З кім збіраемся ваяваць? У Бешанковічах прайшлі чарговыя заняткі па баявой падрыхтоўцы

У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у студзені 2020 года ў Бешанковічах былі праведзены заняткі па баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці пад кіраўніцтвам ваеннага камісара Віцебскай вобласці і навучанне па кіраванні фарміраваннем тэрытарыяльных войскаў Бешанковіцкага раёна.

Пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргея Генадзьевіча Акуневіча была праведзена трэніроўка з рабочай групай райвыканкама ў кіраванні фарміраваннем тэрытарыяльных войскаў.

У ходзе гэтай трэніроўкі былі адпрацаваны варыянты фарміравання тэрытарыяльных войскаў як у планавым, так і ў распарадчым парадку.

На базе ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. п. Бешанковічы» быў разгорнуты пункт прыёму асабістага складу, дзе адміністрацыя практычна патрэніраваліся ў прыёме афіцэраў, прызначаных у тэрытарыяльныя войскі.

У далейшым з афіцэрамі быў праведзены занятак па пытаннях фарміравання тэрытарыяльных войскаў.

У мэтах падрыхтоўкі аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый былі праведзены заняткі па пытаннях арганізацыі аховы і абароны аб’ектаў.

У цэлым працэс падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны ў мірны час павінен насіць у першую чаргу практычную накіраванасць, адпавядаць сучасным патрабаванням і ўмовам рэальнага становішча.

Узровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны Бешанковіцкага раёна дазваляе выконваць пастаўленыя задачы ва ўстаноўленыя тэрміны і ў любых умовах абстаноўкі.

Ілля Мікалайчык,
начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў.

http://www.gztzara.by/2020/02/v-beshenkovichah-provedena-trenirovka-s-rabochej-gruppoj-rajispolkoma-v-upravlenii-formirovaniem-territorialnyh-vojsk/

Последние новости