beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

08.02.2020 20:36

237 просмотров

0 комментариев

У Бешанковіцкім раёне голад ... на журналістаў

У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бешанковіцкага раёна на сённяшні дзень кадравы голад не толькі на падрыхтаваных ідэолагаў, але і на журналістаў.

Калі прыўладныя чыноўнікі пачынаюць казаць пра палітычныя задачы на гэты год, іх ахоплівае паніка. А як жа, сёлета -- зноў прэзідэнцкія выбары. А тое сведчыць пра новыя звышнамаганьні, каб "адзіна правільны шлях" заблішчэў прывабнымі фарбамі.

Цытую "Віцебскія весці", на чыім сайце роднае слова днём з агнём не адшукаеш. " Предстоит политическая кампания по выборам Президента страны... Потребуется консолидация всех сил в обществе, чтобы противостоять вызовам времени, достойно подготовить и провести все мероприятия. В этой связи большие надежды возлагаются на идеологических работников и СМИ."

Сучасная беларуская ўлада выкарміла тысячы чыноўнікаў-ідэолагаў, у чые задачы ўваходзіць стварэньне іміджа "народнай улады" і "нязьменнага кіраўніка краіны". Але яны не спраўляюцца з пастаўленымі перад імі задачамі. Бо праблемы перад імі стаяць проста невырашальныя. Ім трэба аб'яднаць грамадства, якое 25 гадоў раз'ядноўвалі: вырвалі нацыянальныя сымбалі, растапталі мову, аб'явілі патрыётаў ворагамі, стварылі армію чыноўнікаў, якім да народа далей, чым да Месяца, а, галоўнае, прымусілі ўсіх працаваць амаль што "за так".

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Генадзь Ягораў на выніковай калегіі сваёй араганізацыі падкрэсліў, што ягонае ўпраўленне хвалюе змяняльнасць кадраў у аддзелах ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Гарадоцкага, Лёзненскага, Полацкага і іншых раёнаў. На сённяшні дзень кадравы голад не толькі на падрыхтаваных ідэолагаў, але і журналістаў, якіх не хапае ў пяці рэдакцыях. З 191 творчага работніка толькі 50% маюць профільнае вышэйшую адукацыю.

Зразумела, што з такім кантынгентам цяжка ствараць нейкія шэдэўры. Тым больш, што на сапраўды народных сайтах (Белсат, Свабода, Наша Ніва і інш.) працуюць прафесіяналы, да якіх лукашэнкаўскім ідэолагам дужа далёка.

Нягледзечы на цэлую армію ідэалагічных работнікаў, беларускі люд пачынае разумець, што ўсе тыя "ідэолухі" яго проста балваняць. А таму паніка, што ахоплівае дзяржаўных ідэолагаў, справядлівая. Колькі вяровачцы ні віцца, а канец некалі прыйдзе.

Г.Станкевіч

Последние новости