beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

09.02.2020 11:44

336 просмотров

0 комментариев

Навіны Бешанковічаў 9-га лютага 2020 года (фота)

У другую крыху падобную на зіму лютаўскую нядзелю на бешанковіцкім рынку ішоў звычайны гандаль. Былі аўтамабілі з Бабруйску і віцебскага Смаленскага рынку.

Некаторыя прадаўцы са слабымі нервамі пачалі зьніжаць кошт на мёд да 6 рублёў за паўлітровы слоік. Але гэта пакуль што адзінкавыя выпадкі.

Кошты на каўбасы сягаюць да 20 рублёў.

Бульбу прапаноўваюць ад 3 да 5.

Кошты на мясную прадукцыю Смаленскага рынку бачныя на наступным фота.

Цыбулю-сеянку прапаноўвалі па 3,5 рублі за літар.

Эксклюзіўныя кошыкі, тыя што на фота, прадаваліся ад 20 да 30 рублёў.

А па Дзьвіне ідзе шарош.

Г.Станкевіч

Последние новости