beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

13.02.2020 18:27

186 просмотров

0 комментариев

У Бешанковічах нараджаюць усё меней. А вось у Верхнядзвінску, кажуць, назіраецца сапраўдны бэбі-бум

Летась у цэлым па Віцебскай вобласці нарадзілася 9,5 тысяч немаўлят. Толькі 104 з іх пабачылі свет у Бешанковіцкім раёне, і гэта на 10 дзетак менш чым у 2018 годзе. Сёлета ў студзені ў нас зарэгістравана 7 нованароджаных. А вось у Верхнядзвінскім раёне, параўнальным з нашым па колькасці насельніцтва, у студзені 2020 нарадзілася 18 дзетак.

Юрый Дзяркач, начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу:

- Нараджальнасць у цэлым па Віцебскай вобласці ў цяперашні час, на жаль, перажывае відавочны спад. Калі ў 2014 годзе ў нас нарадзілася амаль 13,4 тысячы малых, то ў мінулым - усяго 9,5 тысячы. У бліжэйшыя гады сітуацыя наўрад ці зменіцца: па статыстычных разліках, дэмаграфічную яму ўдасца ліквідаваць толькі гадоў праз 6 - 7, калі фертыльнага ўзросту дасягнуць жанчыны, якія з'явіліся на свет у 2005 - 2009 гадах, - менавіта тады ў нас адзначаўся ўсплёск нараджальнасці.

Як піша СБ, "сёння ў Верхнядзвінскім раёне жыве крыху больш за 20 тысяч чалавек, у тым ліку амаль 4 тысячы дзяцей.

У мінулым годзе на ўлік па цяжарнасці ў Верхнядзвінскім раёне сталі звыш 200 будучых мам. Гэты паказчык адзін з лепшых у вобласці, і ён значна перавышае лічбы папярэдняга года. Медыкі сцвярджаюць: усё большая колькасць жанчын пасля псіхалагічнага кансультавання, якое ў ЦРБ ў абавязковым парадку лекары праводзяць сумесна з прадстаўнікамі духавенства, змянілі сваё першапачатковае рашэнне і адмовіліся ад раней запланаваных абортаў.



Што ў выніку? Ужо з пачатку 2020 года ў параўнанні з годам мінулым ў Верхнядзвінскім раёне амаль удвая вырасла колькасць нованароджаных."

Праўда, рост не такі ўжо і вялікі, але ён ёсць. За студзень 2020 года ў Верхнядзвінскім раёне нарадзілася 18 дзетак, а ў студзені 2019 нованароджаных было толькі 13. Так што рост не дацягвае і да 140%, але ён ёсць.

Яшчэ адна цікавая асаблівасць Верхнядзвінскага раёна: тут вялікая колькасць шматдзетных сем'яў - 269. У іх выхоўваюць 920 дзетак.

Таму 10 малых у добрых, працавітых бацькоў для раёна далёка не рэдкасць. Вось і сёлета ў студзені ў адной з сем'яў нарадзілася дзясятае дзіця.

Верхнядзвінскі раён сам даказаў неабходнасць захавання свайго радзільнага аддзялення, якое збіраліся "аптымізаваць".

Дарэчы, У Віцебскім абласным клінічным радзільным доме ў пачатку лютага нарадзілася тройня, першая ў гэтым годзе ў краіне. Важкае папаўненне адбылося ў сям'і лекара-фтызіятра Маргарыты і інжынера-геадэзіста Яўгена Малішэўскіх з Віцебска. Трайняты ў паўночным рэгіёне з'яўляюцца досыць рэдка: апошнія былі зарэгістраваныя ў 2013 годзе.

Трайнят і іх бацькоў асабіста павіншаваў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. Ён уручыў сям'і пасведчанні аб нараджэнні дзяцей, а ў якасці падарунка уручыў сертыфікат на будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай у шматпавярхоўцы ў Білева.

Г.Станкевіч

Па матэрыялах: https://www.sb.by/articles/demografiya-na-virazhe-v-verkhnedvinske-namechaetsya-detskiy-bum-v-chem-sekret-fenomena.html

http://vitvesti.by/obshestvo/pervaia-troinia-rodilas-v-vitebskoi-oblasti-posle-mnogoletnego-pereryva.html

Последние новости