beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

14.02.2020 19:52

471 просмотр

0 комментариев

У Бешанковіцкім раёне фотапасткі не злавілі аніводнага парушальніка. А лес вакол Бешанковічаў цалкам засмечаны...

У 2019 годзе з дапамогай фота- і відэапастак лясгасы злавілі больш за 580 парушальнікаў. Гэта на 120 выпадкаў больш, чым у 2018-м. Такія лічбы агучыў на выніковай калегіі Мінлясгаса кіраўнік ведамства Віталь Дрожжа.

Фота: Мінскае ДВЛГА

Ён адзначыў, што сродкі фота- і відэафіксацыі, якіх ужо набыта 833 адзінкі, выкарыстоўваюцца для ўзмацнення прафілактычных мерапрыемстваў і выхавання беражлівых адносін да лесу.

- Найбольшая колькасць парушальнікаў у 2019 годзе з выкарыстаннем камер выяўлена ў Кобрынскім доследным лясгасе - 40 выпадкаў, у Гомельскім доследным, Гродзенскім і Дзятлаўскім лясгасах - па 30 у кожным.

У той жа час недастаткова эфектыўна выкарыстоўваліся камеры ў Палескім, Бешанковіцкім, Глыбоцкім доследным, Дретунскім, Лепельскім, Лёзненскім, Расонскім, Мілошавіцкім, Хойніцкім, Краснапольскім лясгасах, дзе парушальнікі ня выяўляліся, - пералічыў міністр.

https://www.sb.by/articles/v-2019-godu-s-pomoshchyu-foto-i-videolovushek-leskhozy-poymali-bolee-580-narushiteley.html

Последние новости