beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

23.02.2020 11:41

511 просмотров

0 комментариев

Навіны Бешанковічаў 23-га лютага 2020 года (фота)

Сёньня, як і ўвесь месяц, у Бешанковічах ні каліва сьнегу і адносна цёпла, калі +1 ці +2 можна назваць цяплом. Але ж цьвітуць падсьнежнікі! А ўначы быў шалёны вецер. Яго водгульле было чуваць яшчэ і раніцай.

Але гэта аніяк не паўплывала на працу бешанковіцкага рынку. Сёньня ў сувязі з псеўдасьвятам 23-га лютага — Днём Савецкай арміі, які сёньняшняя ўлада культывуе як свой, тут асабліва людна. Хаця на апошніх сталах гандляроў наогул няма.

Асноўны прадукт на рынку сёньня — яблыкі. Іх прадаюць з аўтамабіляў. І некаторыя гандляры маюць па паўтоны і больш. А кошт на яблыкі вагаецца каля 2-х рублёў.

Усё астатнія кошты застаюцца ранейшымі: сала, мёд, каўбасы, квашаная капуста і гуркі....

Вось за такі слоік сала просяць 35 рублёў.


Шкада толькі жанчыны з валёнкамі, іх па сёлетняй зіме асабліва не прадасі.

А вось насенне морквы, фасолі і г.д. прадаецца ўсё шырэй.

А некаторыя дарогі па Бешанковічах 22-га лютага 2020 года цалкам нагадваюць ландшафты Месяца...

І цьвітуць падсьнежнікі...

Г.Станкевіч

Последние новости