beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

26.02.2020 21:47

237 просмотров

0 комментариев

Як сэрбскія знаёмцы Лукашэнкі будуюць у Менску «горад XXI стагодзьдзя». ФОТА

Што адбываецца на будаўнічай пляцоўцы "экспэрымэнтальнага шматфункцыянальнага комплексу Minsk World у Менску?

У 2014 годзе кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў рэалізацыю гэтага інвэстпраекту. Сэрбскі забудоўшчык «Дана Астра» (уваходзіць у склад кампаніі Dana Holdings) атрымаў шырокі спэктар ільготаў і прэфэрэнцыяў.

Dana Holdings належыць сэрбскім мільянэрам братам Багалюбу і Драгаміру​ Карычам, якія асабіста знаёмыя з Лукашэнкам. Драгамір Карыч — узначальвае групу па супрацы зь Беларусьсю ў сэрбскім парлямэнце — рэгулярна наведвае Беларусь падчас выбараў у якасьці назіральніка, хваліць дэмакратычнасьць выбарчага працэсу.

Заходняя прэса называла Карычаў асабістымі банкірамі сям’і сэрбскага лідэра Слабадана Мілошавіча, якога Гаагскі трыбунал судзіў за ваенныя злачынствы ў Косаве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сузаснавальніку Dana Holdings паставілі помнік у Менску. ВІДЭА

Dana Holdings выступае заказчыкам найбуйнейшых будаўнічых праектаў у Менску, зацьверджаных Аляксандрам Лукашэнкам.

Будуюць Minsk World на месцы былога лётнішча «Менск-1», у межах вуліцы Аэрадромнай — паласы адводу чыгункі ўчастка Менск — Гомель — 3-га Гарадзкога кальца — вуліц Кіжаватава — Брылеўскай.

Апроч жыльля, шматпавярховікаў і катэджаў, тут плянуецца ўзьвесьці міжнародны фінансавы цэнтар, буйны гандлёва-забаўляльны цэнтар.

Інвэстарам праекта выступае кіпрская кампанія «Трайворст Лімітэд».

Будаўніцтва комплекса вядзецца паэтапна на плошчы амаль 340 га. Кватэры ў збудаваных дамах ужо выстаўленыя на продаж.

Цяпер узводзіцца квартал «Эміратс».

За знос будынкаў, адсяленьне людзей з вялікага прыватнага сэктару і зачыстку тэрыторыі пад будоўлю адказвае Менгарвыканкам.

Мясцовыя жыхары зьвярталіся да ўладаў з просьбай захаваць іх дамы альбо прадставіць тут зямельныя ўчасткі пад будоўлю новых.

Нягледзячы на пратэсты будоўлю пачалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Чаму мяне выганяюць з роднага гораду?» Сям’я змагаецца за свой дом, які зносяць дзеля будоўлі Minsk World

Адзін зь мясцовых жыхароў Веслаў Меданоўскі, які не згаджаецца з умовамі зносу свайго дома на завулку Вільямса, 13

Раней на пляцоўцы пад Minsk World зьнесьлі будынкі Камітэта авіяцыі, авіяцыйнага каледжа, авіярамонтнага завода, інтэрната.

Будынак аэравакзалу (трохпавярховы асабняк з калёнамі), пабудаваны ў 1957 годзе, зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю і не падлягае зносу. Dana Holdings прыстасавала яго пад свой фінансавы цэнтар, уваход туды цяпер пад аховай. Яго прадалі кампаніі ўсяго за дзьве базавыя велічыні.

Раней авіятары прасілі пакінуць гэты будынак гораду і зрабіць там музэй авіяцыі.

Гістарчыны будынак аэравакзалу на вуліцы Чкалава стане часткай комплексу Minsk World

Карэспандэнту Свабоды ў Міністэрстве культуры паведамілі, што гэты будынак павінны адрэстаўраваць, але пакуль праектную дакумэнтацыю па рэстаўрацыі ў міністэрства кампанія не прадставіла. Бралі толькі дазвол у 2018 годзе на рамонт ганку. Што далей будзе ў будынку, пакуль невядома.

Забудоўшчык называе Minsk World «горадам 21 стагодзьдзя».

Увесь комплекс плянуюць здаць у 2027 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Чаму мяне выганяюць з роднага гораду?» Сям’я змагаецца за свой дом, які зносяць дзеля будоўлі Minsk World

Алесь Дашчынскі

https://www.svaboda.org/a/30447389.html

Последние новости