beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

27.02.2020 16:16

385 просмотров

0 комментариев

Бешанковічы з’яўляюцца міжраённым стаматалагічным цэнтрам

У артыкуле «Топ дасягненняў Віцебскай вобласці па выніках 2019 года», які апублікавалі «Віцебскія весткі», аднойчы ўзгадваюцца і Бешанковічы. Аказваецца, наш райцэнтр лічыцца міжраённым стаматалагічным цэнтрам. І, значыцца, сюды могуць прыехаць жыхары суседніх раёнаў, каб зрабіць на сканары камп’ютарнае 3D-мадэляванне зубоў.

Ахова здароўя


На базе Віцебскага абласнога клінічнага стаматалагічнага цэнтра ўкаранёна CAD / CAM сістэма для вытворчасці зубных пратэзаў шляхам камп’ютэрнага 3D-мадэлявання з выкарыстаннем сканараў, размешчаных у міжраённых стаматалагічных цэнтрах (Браслаў, Бешанковічы, Глыбокае, Докшыцы, Наваполацк, Орша, Полацк).

Сфармаваны першы ў рэспубліцы паўнавартасны міжрэгіянальны медыцынскі цэнтр у г. Орша, які забяспечвае аказанне 85% усіх відаў лячэбна-дыягнастычнай дапамогі жыхарам Оршы, Аршанскага, Дубровенскага, Талачынскага, Сенненскага і прылеглых раёнаў Магілёўскай вобласці. У аптымальныя тэрміны ажыццяўляецца аказанне высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі, у тым ліку рэнтгенэндаваскулярнага ўмяшання, эндапратэзаванне суставаў.

Чытаць цалкам: http://vitvesti.by/obshestvo/top-dostizhenii-vitebskoi-oblasti-po-itogam-2019-goda.html

Последние новости