beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

22.03.2020 11:58

305 просмотров

0 комментариев

Навіны бешанковіцкага рынку 22-га сакавіка 2020 года (фота)

Сёньня — Саракі. Але шпакі сёлета прыляцелі амаль тры тыдні таму. Вось-вось з’явяцца і буслы. Але з учарашняга дня рэзка пахаладала. Сёньня раніцай было — 5. А таму буслы тыя ня надта сьпяшаюцца. На бешанковіцкім рынку мароза не баяцца. Як не баяцца і каронавіруса. У нас усё як зазвычай.

Бешанковіцкі рынак зараз сустракае штучнымі кветкамі. Нягледечы аб інфармацыі пра іхнюю шкоду, у Бешанковічах некаторыя робяць на гэтым бізнес.

Бульбу прадаюць па 4-5 рублёў за вядро.

Яйкі прапаноўвалі па 2-30 за дзясятак.

Вось такая цыбуля прадаецца па 6 рублёў за кілё.

Каўбаса каштуе прывычныя 20 рублёў.

Сярэдні кошт яблыкаў -- 2 рублі.

Ёсць і агуркі. Але ж яўна не з сваёй цяпліцы.

А вось гэтыя кветкі цьвітуць сёньня каля Беларусбанку.

Г.Станкевіч

Последние новости