beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

23.03.2020 19:35

188 просмотров

0 комментариев

Выйшла ад лекара і страціла прытомнасць. У Жыткавічах жанчыну лячылі ад ВРВІ — а ў яе быў каранавірус і пнеўманія

У Гомельскай вобласці выявілі яшчэ адзін выпадак заражэння каранавірусам. Захварэла 58-гадовая жыхарка Жыткавічаў. Да гэтага жанчына тыдзень была на бальнічным з дыягназам ВРВІ і піла антыбіётыкі, але лепш ёй не станавілася.

Родныя шпіталізаванай распавядаюць, што ў жанчыны яшчэ тыдзень таму паднялася тэмпература, пачаўся сухі кашаль. У раённай паліклініцы ёй паставілі дыягназ ВРВІ і выпісалі антыбіётыкі. Яна піла лекі, але лепш не станавілася. Нарэшце ў суботу жанчына зноў прыйшла ў Жыткавіцкую паліклініку да тэрапеўта. Пасля кансультацыі выйшла з кабінета — і страціла прытомнасць. На хуткай яе даставілі ў рэанімацыю і дыягнаставалі двухбаковае запаленне лёгкіх. А на наступны дзень, у нядзелю, 22 сакавіка, стала вядома, што ў жанчыны COVID-19.

Яніна — пляменніца захварэла — з панядзелка знаходзіцца ў 6-й бальніцы Мінска. Учора, калі дзяўчына вярталася ў сталіцу на вучобу з Жыткавіч, даведалася, што ў цёткі каранавірус. Цяпер дзяўчына — кантакт першага ўзроўню, бо ў суботу яны з мамай наведвалі захварэлую ў бальніцы.

Фото: Reuters
— Я была яшчэ ў дарозе, патэлефанавала мама і сказала, што ў цёткі каранавірус. Мяне ніхто не шукаў, я сама, калі ўжо прыехала ў Мінск, выклікала хуткую. Цяпер мяне змясцілі на каранцін у чатырохмясцовую палату, нас тут двое. У нас — масачны рэжым і частыя паласканні горла, больш нічога. Ўзялі тэст, вынік будзе вядомы праз тры дні.

Астатніх, хто кантактаваў з пацыенткай з каранавірусам — сястру, дзяцей, калег і ўрачоў — таксама ізалявалі, змясцілі ў гомельскую інфекцыёнку, распавядае Яніна.

— Цётку тыдзень лячылі антыбіётыкамі, якія не дапамагалі. Нават здымак не зрабілі. У суботу яна скардзілася на моцную слабасць. Пасля страты прытомнасці, калі ўжо паставілі дыягназ «двухбаковае запаленне лёгкіх», да яе пусцілі ў палату родных. Пазней, калі стала вядома, што ў цёткі каранавірус, усіх хто з ёй кантактаваў у адзін час сабралі ў прыёмным пакоі. Кантакты першага ўзроўню пасадзілі ў аўтобус і павезлі ў Гомель, а дзеці цёткі адправіліся ў гомельскую лякарню на ўласным аўто, — кажа дзяўчына.

Яніна распавядае, што захварэлая не тое што за межы краіны — нават з Жыткавіч нікуды не выязджала.

Цяпер, кажа дзяўчына, цётка знаходзіцца ў рэанімацыі Гомельскай туббальніцы. Лекары ацэньваюць яе стан як стабільна цяжкі.

Нагадаем, у Беларусі на 23 сакавіка зафіксаваны 81 выпадак каранавіруса. У нядзелю быў выяўлены другі афіцыйна пацверджаны выпадак у Гомельскай вобласці — і ён не завазны, у адрозненне ад першага, калі хворы спартсмен прилетел из Португалии. У Міністэрстве аховы здароўя інфармацыю аб другім выяўленым выпадку COVID-19 на Гомельшчыне пацвердзілі: «У пацыенткі была пнеўманія, а ўсіх такіх хворых правяраюць на каранавірус. У інтэнсіўнай дапамозе яна не мае патрэбы, у вентыляцыі лёгкіх таксама. У гэтым раёне ідуць супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.»

Чытаць цалкам: https://news.tut.by/society/677533.html

Як даведалася «Радыё Свабода», жанчына працуе на адным з прадпрыемстваў начальнікам аддзела кадраў.

На прадпрыемстве ўжо тры дні праводзіцца санітарная апрацоўка, дактары правяраюць тэмпэратуру ў супрацоўнікаў.

Шпіталізаваныя на каранцін 42 чалавекі, у тым ліку і жыткавіцкія медыкі.

https://nn.by/?c=ar&i=248507

Последние новости