beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

27.03.2020 09:21

171 просмотр

0 комментариев

Уся статыстыка пра каранавірус

Па афіцыйных звестках, каранавірус пранік у Беларусь 27 лютага. Значыць, наша краіна і каранавірус разам ужо 28 дзён. «Праз 28 дзён» — гэта такі фільм пра тое, як вірус знішчыў амаль усё насельніцтва Вялікабрытаніі. Дата сімвалічная. Многія краіны прайшлі гэтую адзнаку даўно — а значыць, з пэўнай доляй умоўнасці можна параўнаць іх звесткі з беларускімі, каб зразумець, як мы выглядаем на іх фоне.

Каранавірус жыве ў Беларусі 28 дзён / Reuters

Напрыклад, колькі выпадкаў COVID-19 было выяўлена праз 28 дзён пасля пранікнення віруса ў Італію і Іспанію, дзе цяпер (праз 55 дзён) палае эпідэмія? На які дзень і пры якой колькасці пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі там увялі каранцін? А як усё развівалася ў Паўднёвай Карэі, якая змагла запаволіць распаўсюджванне віруса?

У кожнай краіне вірус распаўсюджваецца па-рознаму. Вялікую ролю іграюць шчыльнасць насельніцтва, колькасць турыстаў, асаблівасці менталітэту, прынятыя абмежавальныя меры. Ды і колькасць праведзеных тэстаў уплывае на статыстыку. Сказаць напэўна, па якім сцэнары будуць развівацца падзеі ў Беларусі, — немагчыма. Але некаторыя супадзенні і несупадзенні вельмі цікавыя.

Не Италия, но и не Испания

Страна Первый случай Заболевших в день первой смерти Заболевшие / погибшие через 28 дней Когда введён первый карантин
Южная Корея 20.01 111 (31-й день) 30 / 0 24.02 (в учебных заведениях)
Италия 31.01 79 (22-й день) 889 / 21 08.03 (37-й день)
Испания 31.01 165 (32-й день) 33 / 0 15.03 (44-й день)
Швеция 31.01 500 (40-й день) 11 / 0 -
Россия 31.01 658 (54-й день) 2 / 0 23.03 (Москва, 52-й день)
Беларусь 27.02 - 86 / 0 -
Польша* 04.03 51 (8-й день) 1051 / 14 11.03 (7-й день)

*У Польшчу каранавірус прыйшоў пазней, чым у Беларусь. 28 дзён яшчэ не прайшло

Беларусь vs Італія

Першая смерць ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі ў Італіі адбылася 22 лютага, на 22-і дзень прысутнасці інфекцыі ў краіне. На той момант у краіне было... усяго 79 хворых! Амаль як цяпер у Беларусі. Але ў нас усё па-ранейшаму адносна спакойна. А ў Італіі ў наступныя 6 дзён, да 28 лютага, колькасць пацверджаных выпадкаў вырасла ў 11 разоў.

Ні на 22-і, ні на 28-ы дзень у Італіі не ўвялі каранцін. Толькі 8 сакавіка, праз 37 дзён пасля выяўлення інфекцыі, у краіне ўвялі першыя абмежаванні — толькі ў паўночных рэгіёнах.

На першы погляд, сітуацыя з COVID-19 у Беларусі на 28-ы дзень выглядае значна лепш, чым у Італіі. Аднак гэта не падстава супакойвацца, улічваючы, як лёгка Апеніны пераскочылі да выбуховага распаўсюджвання інфекцыі. Сёння, на 55-ы дзень, колькасць заражэнняў у Італіі перавысіла 74 тысячы.

Беларусь vs Іспанія

У Іспаніі першая смерць, выкліканая ўскладненнямі каранавіруснай інфекцыі, адбылася 3 сакавіка, на 32-і дзень прысутнасці інфекцыі ў краіне. Тых, хто захварэў, тады было 165 чалавек. За чатыры дні да таго, на 28-ы дзень, выпадкаў каранавіруса было выяўлена менш, чым на 28-ы дзень у Беларусі, — усяго 33! Затое ўсяго за тыдзень пасля першай смерці колькасць хворых вырасла да 1695, а ахвяр — да 36.

Іспанскія ўлады з абмежавальнымі мерамі, як і італьянцы, не спяшаліся. Школы, універсітэты, бары, рэстараны, культурныя і спартыўныя ўстановы закрылі толькі 15 сакавіка (44-ы дзень знаходжання інфекцыі ў краіне). У гэты дзень колькасць хворых пераваліла за 7 тысяч.

Сёння ў Іспаніі ўжо больш за 40 тысяч хворых і 3 тысячы ахвяр. Насельніцтва вінаваціць урад у тым, што ён позна адрэагаваў на ўспышку захворвання.

На італьянскіх вуліцах нікога няма / Reuters

Беларусь vs Паўднёвая Карэя

Як і ў Іспаніі, у Паўднёвай Карэі на 28-ы дзень прысутнасці віруса было пацверджана менш выпадкаў заражэння, чым у Беларусі, — усяго 30. На гэты момант там таксама не ўводзілі афіцыйныя абмежавальныя меры. Першую смерць ад наступстваў каранавіруса ў Паўднёвай Карэі зафіксавалі 20 лютага, праз месяц пасля першага выпадку заражэння. 24 лютага ў краіне закрылі навучальныя ўстановы. А 1 сакавіка, на 41-ы дзень, колькасць хворых ужо набліжалася да 4 тысяч.

Паўднёвая Карэя павінна была стаць наступным эпіцэнтрам каранавіруснай эпідэміі, але дзякуючы прынятым мерам краіна ўпала на 9-е месца па колькасці заражэнняў. Пры гэтым жорсткі каранцін там не ўвялі да гэтага часу.

Поспех карэйскай барацьбы з каранавірусам — у масавым тэставанні насельніцтва і своечасовай ізаляцыі тых, хто захварэў, і тых, хто кантактаваў з імі. У краіне правялі больш за 350 тысяч тэстаў.

Каб пазбавіць бальніцы і клінікі ад перагрузак, на вуліцах паўднёвакарэйскіх гарадоў адкрылі кабінкі для тэставання. На аналіз ідзе 10 хвілін. Так карэйцам удаецца на самых ранніх стадыях змяшчаць пад кантроль большасць тых, хто захварэў, і тых, хто кантактаваў з імі. Іх ізалююць і сочаць за іх месцазнаходжаннем з дапамогай спецыяльных праграм. Парушэнне каранціну караецца вялізнымі штрафамі. Пры гэтым дзяржава пастаянна інфармуе насельніцтва пра развіццё эпідэміі. Менавіта гэта дапамагае пазбегнуць панікі, лічаць у Паўднёвай Карэі.

Проведённые тесты vs подтверждённые случаи

Страна Проведённые тесты Подтверждённые случаи Соотношение Тестов в пересчёте на 10 тысяч человек
Южная Корея 357 000 9137 39 69.3
Италия 324 000 74 386 4.3 53.5
Испания 355 000 47 611 7.4 76
Швеция 14 300 2526 5.6 14.1
Россия 192 000 658 291.7 13.2
Беларусь 23 000 86 267.4 24.3
Польша 26 244 1051 24.9 6.9

Яшчэ трохі статыстыкі. Вось суадносіны колькасці выпадкаў заражэння да агульнай колькасці праведзеных тэстаў у Беларусі і ў некаторых іншых краінах. Маем на ўвазе, што адзін пацыент можа здаць некалькі станоўчых тэстаў, таму зрабіць з гэтай статыстыкі выснову пра працэнт станоўчых тэстаў нельга.

У Італіі адзін выпадак заражэння прыпадае на чатыры тэсты, у Іспаніі — на сем. У суседняй Польшчы — амаль на 25 тэстаў. У Беларусі ж 23 тысячы тэстаў (такую лічбу паведамляе Мінздароўя) дазволілі выявіць усяго 86 пацыентаў з каранавірусам. Адзін выпадак заражэння аж на 267 тэстаў! Адчуваеце розніцу? Статыстыка блізкая да расійскай, дзе адзін пацыент прыпадае на 291 тэст.

Выявленные случаи vs выздоровевшие

Страна Заболевших за 28 дней Выздоровевшие через 28 дней Соотношение
Южная Корея 30 9 3.3
Италия 889 47 18.9
Испания 33 2 16.5
Швеция 11 0 -
Россия 2 2 1
Беларусь 86 29 2.96
Польша* 1051 7 150.1

У Беларусі за 28 дзён ачуняў кожны трэці інфікаваны. У Іспаніі за гэты час паправіўся кожны 16-ы. Наша краіна сталася блізкая па паказчыках да Паўднёвай Карэі.

У эпізадычных выпадках

Статыстыка паказвае, што ў асноўным колькасць тых, хто захварэў на каранавірусную інфекцыю, пачынае значна расці праз 20-30 дзён пасля першага выпадку заражэння. У нас цяпер — 28-ы дзень і 86 выпадкаў. У Іспаніі на той момант было 33 выпадкі, а ў Паўднёвай Карэі — 30. Сёння ў Іспаніі, якая ўвяла абмежавальныя меры толькі на 44-ы дзень, лік хворых ідзе на дзясяткі тысяч, а загінулых — на тысячы. У Паўднёвай Карэі каранавірус купіравалі беспрэцэдэнтнымі мерамі. Амаль драконаўскімі.

Наш урад "драконаўскія меры" пакуль лічыць залішнімі. У краіне не сталі адмяняць чэмпіянат па футболе. Вайскоўцы рыхтуюцца да парада ў Дзень Перамогі. Дзеці і студэнты ходзяць на заняткі. Аляксандр Лукашэнка спасылаецца на досвед Кітая: "Кітайцы нам кажуць, што не трэба залішне каранцініць, гэта вынікаў не дае". Але ў Кітаі на жорсткі каранцін закрывалі шматмільённыя гарады і абмяжоўвалі святкаванне Новага года!

Намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан лічыць, што Беларусь трымаецца "ў эпізадычных выпадках". План міністэрства — пратрымацца і выйсці на спадзістую крывую статыстыкі, "пакуль у іншых краінах ідзе пікавы ўздым". Ацаніць эфектыўнасць гэтага плана мы зможам праз пару тыдняў.

https://euroradio.fm/achunyalyh-u-belarusi-yak-u-paudnyovay-karei-efektyunasc-testau-yak-u-rasii

Последние новости