beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

06.04.2020 19:58

7435 просмотров

0 комментариев

Бешанковічы змагаюцца

За апошнія дні ў Бешанковіцкім раёне рэзка вырасла колькасць хворых на пнеўманію. Вялікая колькасць захварэлых у Бешанкавіцкім раённым выканаўчым камітэце. Ёсць і першая смерць. Учора ў рэанімацыі памерла работніца бешанковіцкай санэпідэмстанцыі. Ёй было 57 гадоў. Астатнія работнікі санстанцыі пакладзеныя ў шпіталь.

Бешанковіцкая раённая бальніца адпраўляе хворых з іншымі хваробамі ў Лепельскую раённую бальніцу. Медычны персанал перагружаны працай. За дзень робіцца больш 50 рэнтгенаўскіх здымкаў лёгкіх. У медыкаў не хапае сродкаў індывідуальнай абароны. Сітуацыя вельмі складаная.

У дапамогу медработнікам УАЗ «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца» адкрыты пазабюджэтны рахунак, куды кожны неабыякавы чалавек можа пералічыць грашовыя сродкі. Яны будуць накіраваны на набыццё сродкаў індывідуальнай абароны. Рэквізіты рахунку: BY44AKBB36323110030582200000 УНП 300194206 БІК AKBBBY21215 ў філіяле №215 ААТ «АСБ Беларусбанк».

Г.Станкевіч

Последние новости