beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

20.05.2020 21:25

799 просмотров

0 комментариев

«Перамагла каранавірус, але ныркі не вытрывалі». У Бешанковічах у 56 гадоў памерла былая доктарка

Жанчына шмат гадоў працавала тэрапеўтам у мясцовай бальніцы. Апошнім часам была на групе інваліднасці пасля перанесенага інсульту.

56-гадовая жыхарка Бешанковіч Лідзія Пышкіна памерла ў віцебскай бальніцы.

Захварэла Лідзія Яўгенаўна ў канцы красавіка. Як і шмат каго, яе забіралі спачатку з пнеўманіяй. Тэсты паказалі «кавід». Яна пэўны час правяла ў рэанімацыі, але пасля яе вярнулі ў звычайную палату. Затым перавялі ў Віцебск, бо, па словах знаёмых, бацькі жанчыны — былыя медыкі, яны дамовіліся, каб іх дачку лячылі ў абласным цэнтры. Здаецца, жанчыне палепшала, але ж…

«Яна перамагла каранавірус, — распавёў «Нашай Ніве» сын Лідзіі Яўгенаўны. — Амаль ачуняла, кісларод аднавіўся, але не вытрывалі ныркі. Памерла ад нырачнай недастатковасці».

Хавалі Лідзію Пышкіну ў закрытай труне.

https://nn.by/?c=ar&i=252103

Последние новости