beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

21.05.2020 07:51

239 просмотров

0 комментариев

Бабарыка, Ціханоўскі, Лукашэнка — апытанкі ў інтэрнэце паказваюць нечаканыя вынікі

Вядучыя беларускія СМІ і тэлеграм-каналы, не згаворваючыся, запусцілі апытанкі для аўдыторыі. Фармулёўкі розныя, але пасыл аднолькавы: за каго б сярод магчымых кандыдатаў у прэзідэнты вы б прагаласавалі.

Важна адзначыць, што гэтыя апытанкі нельга разглядаць як сацыялагічныя даследаванні, таму што яны адлюстроўваюць меркаванне толькі чытачоў канкрэтнага рэсурса.

***

На «Нашай Ніве» прагаласавала больш за 7500 чалавек.

Вынікі такія:

  1. Віктар Бабарыка — 47%
  2. Сяргей Ціханоўскі — 15%
  3. Валерый Цапкала — 8%
  4. Алесь Таболіч — 3%
  5. Ганна Канапацкая — 3%
  6. Аляксандр Лукашэнка — 3%

Андрэй Дзмітрыеў, Алег Гайдукевіч і Сяргей Чэрачань атрымалі менш за 1%.

12% не ведаюць альбо не пойдуць. 8% чакаюць іншага кандыдата.

Варта адзначыць, што «Наша Ніва» сутыкнулася з шалёнай накруткай на карысць Алега Гайдукевіча. У нас з гэтым строга. Мы выдалілі ўсе галасы, пададзеныя за Алега Гайдукевіча ад моманту пачатку накруткі, і ён вярнуўся на месца ў самым нізе, якое ён дзеліць з Андрэем Дзмітрыевым.

Апытанка закрытая. Дзякуй за адказ.
Віктар Бабарыка (3775 - 47%)
Алег Гайдукевіч (60 - 1%)
Андрэй Дзмітрыеў (31 - 0%)
Ганна Канапацкая (227 - 3%)
Аляксандр Лукашэнка (213 - 3%)
Алесь Таболіч (257 - 3%)
Валерый Цапкала (621 - 8%)
Сяргей Ціханоўскі (1216 - 15%)
Сяргей Чэрачань (25 - 0%)
Іншы чалавек (620 - 8%)
Не ведаю / не пайду (976 - 12%)

***

На партале Tut.by па стане на 22:30 прагаласавалі 25 тысяч чалавек.

  1. Віктар Бабарыка — 55%
  2. Святлана Ціханоўская — 15%
  3. Валерый Цапкала — 13%
  4. Аляксандр Лукашэнка — 6%
  5. Ганна Канапацкая — 4%
  6. Алег Гайдукевіч — 1%
  7. Алесь Таболіч — 1%

Астатнія набралі менш за 1%.

***

У тэлеграм-канале Арцёма Шрайбмана прагаласавалі 8750 чалавек. 17% не абралі кандыдата. Астатнія галасы размеркаваліся так:

  1. Віктар Бабарыка — 43%
  2. Валерый Цапкала — 13%
  3. Сяргей Ціханоўскі — 9%
  4. Аляксандр Лукашэнка — 3%
  5. Ганна Канапацкая — 2%
    https://nn.by/?c=ar&i=252113

Последние новости