beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

21.05.2020 19:45

422 просмотра

0 комментариев

Новыя захварэлыя на COVID-19 у Бешанковіцкім раёне

Па стане на 19-га траўня ў Бешанковіцкім раёне было зарэгістравана 70 выпадкаў заражэння каранавірусам, за чатыры дні тут дадалося 7 хворых. Ачунялі тут 57 чалавек, паведамляе газета «Зара», такім чынам, з улікам 4 памерлых, у раёне застаецца 9 актыўных выпадкаў (чатыры дні таму было 6).

З Дубровенскага раёна паведамляюць аб стабільнай і падкантрольнай эпідэміялагічнай сітуацыі і запэўніваюць, што тут намецілася станоўчая тэндэнцыя да зніжэння захворвання. Зрэшты, пра колькасць зарэгістраваных выпадкаў COVID-19 не паведамляецца (29 красавіка было 15). Ужо вылечыліся 12 чалавек.

Як «ННВ» пісалі, у Наваполацку на 19-га траўня было зафіксавана 207 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі і яшчэ адна (дзявятая) смерць пацыента з COVID-19. Усяго на Полаччыне цяпер зафіксавана 303 выпадкі заражэння каранавірусам.

У Беларусі на 21-га траўня зарэгістраваны ўжо 33 371 выпадак заражэння каранавірусам, вылечыліся 12 057 чалавек, памерлі 185 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Г.зн. цяпер у Беларусі каранавіруснай інфекцыяй хварэюць каля 20 000 чалавек.

https://news.vitebsk.cc/2020/05/20/bolee-200-chelovek-zarazilis-koronavirusom-v-novopolotske-9-chelovek-umerli/

Последние новости