beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

22.05.2020 17:35

148 просмотров

0 комментариев

0,1% — столькі прадстаўнікоў апазыцыйных партый у тэрытарыяльных выбарчых камісіях

У склад тэрытарыяльных выбарчых камісій, сфармаваных у рамках прэзыдэнцкай кампаніі, уключылі толькі двух прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партый, сьведчаць дадзеныя, апублікаваныя на сайце ЦВК.

Ілюстрацыйнае фота

Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі >>

Усяго сфармавалі 153 тэрытарыяльныя камісіі, куды ўключылі 1989 чалавек. У іх складзе:

  • 62,69% — прадстаўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў,
  • 32,23% — грамадзяне, вылучаныя шляхам падачы заявы,
  • 7,64% — сябры партый,
  • 5,08% — прадстаўнікі працоўных калектываў.

Прадстаўнікоў апазыцыйных партый у складзе камісій толькі двое: сябра партыі БНФ уключылі ў адну з абласных выбарчых камісій, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — у адну з раённых.

Ад іншых партый, у тым ліку праўладных, у тэрытарыяльныя выбаркамы розных узроўняў уключылі 150 чалавек:

  • ад Камуністычнай партыі — 92,
  • Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці — 45,
  • Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды — 6
  • Лібэральна-дэмакратычнай партыі — 6,
  • Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі — 1.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Нельга выбіраць паміж лысым і кудлатым». Ці забаронена вылучэнцам у прэзыдэнты агучваць сваю праграму падчас збору подпісаў?

Сярод прадстаўнікоў абʼяднаньняў:

  • 324 — сябры прафсаюзаў, якія ўваходзяць у прадзяржаўную Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі,
  • 148 — Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі (БРСМ),
  • 147 — праўладнага грамадзкага абʼяднаньня «Белая Русь»,
  • 130 — Беларускага саюзу жанчын,
  • 122 — Беларускага грамадзкага абʼяднаньня вэтэранаў,
  • 96 — Беларускага фонду міру,
  • 128 — прадстаўнікі іншых грамадзкіх абʼяднаньняў.

Таксама ў склад камісій уключылі 641 грамадзяніна, якія падавалі заяўкі, і 101 прадстаўніка працоўных калектываў.

Паводле статыстыкі ЦВК, жанчын сярод сябраў камісій 1254 чалавекі (63,05%), дзяржаўных службоўцаў — 389 чалавек (19,56%), грамадзян да 30 гадоў — 102 чалавекі (5,13%).

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць тры дзясяткі «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.

Гэтыя 15 чалавек будуць зьбіраць подпісы, каб стаць кандыдатамі ў прэзыдэнты. Хто яны

https://www.svaboda.org/a/30628952.html

Последние новости