beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

24.05.2020 17:06

291 просмотр

0 комментариев

Чарга паставіць подпіс за Ціханоўскую расцягнулася на кіламетр

У 12:00 на Камароўцы пачаўся пікет ініцыятыўных груп вылучэнцаў ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Няпомняшчых. Кіруюць пікетам папулярны блогер Сяргей Ціханоўскі (Святлана — яго жонка), і апазіцыянер Мікалай Статкевіч (пенсіянер Няпомняшчых — адзіны зарэгістраваны «кандыдат пратэсту» з групы Статкевіча).


Пікет Ціханоўскага і Статкевіча на Камароўцы 24 траўня 2020 года / Радыё «Свабода»

Ля рынку сабралося некалькі сотняў людзей у масках. Яны падпісваюцца за вылучэнцаў — чарга паставіць подпісы за прэтэнтэнтаў на пост прэзідэнта расцягнулася да метро Якуба Коласа. У інтэрв’ю радыё «Свабода» людзі наперабой выказваюць незадаволенасць палітыкай Лукашэнкі.

Напярэдадні пікету Ціханоўскі і Статкевіч заклікалі прыйсці на пікет, прыхапіўшы тапак «каб прыхлопнуць таракана».

Як вядома, ЦВК не зарэгістраваў ініцыятыўную групу са<iframe width="700″ height="424″ src="https://www.youtube.com/embed/h-Aa79sNH68″ frameborder="0″ allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>маго Ціханоўскага, бо на момант рэгістрацыі блогер знаходзіўся пад арыштам, а на дакументах, па словах Лідзіі Ярмошынай, мусіць быць подпіс самаго вылучэнца. Мікалая Статкевіча і яго шматлікіх «кандыдатаў пратэсту» старшыня ЦВК таксама не дапусціла да ўдзелу ў прэзідэнтскай гонцы, знайшоўшы безліч прычын для гэтага. Але Няпомняшчых пашанцавала.

Пікет Ціханоўскага і Статкевіча на Камароўцы 24 траўня 2020 года / Радыё «Свабода»

Последние новости