beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

31.05.2020 05:23

313 просмотров

0 комментариев

Віктар Бабарыка адказаў на шмат пытанняў і прапанаваў вылучэнцам у прэзідэнты разам ратаваць выбары (відэа)

Днём 30 траўня Віктар Бабарыка зачытаў публічны зварот да сваіх супернікаў па выбарчай гонцы, выбаршчыкаў, бізнаса і органаў дзяржкіравання. Экс-банкір, а цяпер прэтэндэнт на прэзідэнцкае крэсла лічыць, што справядлівыя выбары пад пагрозай, і іх трэба тэрмінова ратаваць.

Віктар Бабарыка / Еўрарадыё

«Мы бачым правакацыі, пагрозы, шматлікія злоўжыванні службовым становішчам. Мы бачым публічныя папярэджанні асобных кандыдатаў у прэзідэнты. Ім пагражаюць адмовай ў працаўладкаваннi, іх дыскрымінуюць па гендэрнай і па нацыянальнай прыкмеце. Сцвярджаецца, то існуе інфармацыя, якая абвінавачвае асобных кандыдатаў у прэзідэнты ў карупцыі ці ва ўтойванні актаў атрымання замежнай дапамогі. Я лічу, што гэта недапушчальна», — мяркуе Бабарыка.

Ён не называе таго, хто менавіта ўсё гэта робіць. Але зразумела, што гаворка ідзе пра ўчорашняе выступленне Аляксандра Лукашэнкі перад рабочымі МТЗ.

Бабарыка абяцае адкрыць на сваім сайце юрыдычную гарачую лінію, каб кансультаваць людзей, якіх прымушаюць падпісвацца за таго ці іншага кандыдата. А калі чалавека, які паскардзіцца на парушэнне, звольняць ці будуць пераследваць па-іншаму, вылучэнец у прэзідэнты гатовы арганізаваць грамадскую, юрыдычную і фінансавую падтрымку ахвяры.

Палітык заклікаў усіх вылучэнцаў у прэзідэнты забяспечыць такую ​​ж падтрымку сваім выбаршчыкам і сябрам ініцыятыўных груп. Спіс ужо дапушчаных парушэнняў яго прыхільнікі ў панядзелак занясуць у Цэнтрвыбаркам.


Последние новости