beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

24.06.2020 09:14

399 просмотров

0 комментариев

Ад каранавіруса памёр 39-гадовы выкладчык Вайсковай акадэміі. У сям’і засталося трое дзяцей

Падпалкоўніку з Мінска Аляксею Смародзіну было 39 год. Ён выкладаў на кафедры тылавога забеспячэння Вайсковай акадэміі. Мужчына памёр ад каранавіруса ў панядзелак, 22 чэрвеня, пасля двух месяцаў знаходжання ў бальніцы.

Фота са старонкі ў «Аднакласніках»

У ваенныя Аляксей пайшоў па слядах бацькі. Скончыў Вайсковую акадэмію. Быў камандзірам аэрадромнай эксплуатацыйнай роты ў авіябазе «Мачулішчы», пасля — кіраўніком першага аддзела захоўвання ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Выкладаць у Акадэміі ён стаў з 2018-га.

З жонкай Таццянай яны былі разам 20 год. Цяпер яна засталася адна з трыма дзецьмі: малодшай дзяўчынцы сем год, сярэдняму сыну — 9, старэйшай дачцэ — 17.

У бальніцу Аляксей трапіў яшчэ 25 красавіка. Спачатку быў у ваенным шпіталі, пасля яго перавялі ў Мінскі НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.

«Заразіцца мог паўсюль… Аналізы на каранавірус узялі 25 красавіка, 2 мая зрабілі пераліванне плазмы з антыцеламі, каб выратаваць, хоць вынік тэсту яшчэ быў невядомы. 5 мая прыйшоў станоўчы вынік. Увесь гэты час муж быў у рэанімацыі і ў кіслароднай масцы», — успамінае Таццяна.

Фота са старонкі ў «Аднакласніках»

Апошні раз яна чула голас Аляксея 14 мая.

«Ён коратка паведаміў, што яго падключаюць да ШВЛ і ён усіх любіць, усё будзе добра», — успамінае тую размову жонка. Яна толькі нядаўна вярнулася з пахавання.

Нягледзячы ні на што, Таццяна ўдзячная медыкам, якія змагаліся за жыццё мужа:

«Асабліва дактары НПЦ на Сямашкі. Яны рабілі ўсё магчымае і немагчымае. Але не атрымалася…»

НЛ
https://nn.by/?c=ar&i=254079

Последние новости