beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

25.06.2020 23:04

483 просмотра

0 комментариев

Выбары без выбараў?

Рашэннем Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэту ад 24-га чэрвеня зацверджаны склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У складзе ўчастковых камісій, як і ў складзе Бешанковіцкай раённай выбарчай камісіі, пераважную большасць складаюць чыноўнікі і грамадзяне, якіх вылучылі праўладныя арганізацыі тыпу БРСМ, «Белая Русь» і г.д.

Настаўнік Каранеўскай школы Станкевіч Георгій вядомы як заснавальнік і рэдактар газеты «Крывінка». Ён падаваў заяву ў камісію Бешанковіцкага Чарняхоўскага ўчастка для галасавання № 4. Зразумела, што яго кандыдатуру адхілілі. А чаму б было яго не ўключыць, каб з вуснаў апазіцыянера народ даведаўся аб элегантнай і сумленнай перамозе самі ведаеце каго?

Як паведамляла Еўрарадыё, у камісіі па Беларусі масава не ўключалі не толькі апазіцыянераў, але нават проста актыўных людзей. Напрыклад, з 2 тысяч валанцёраў кампаніі «Сумленныя людзі» ў нашай краіне ў камісіі ўключылі 2 чалавек!

У камісіі трапілі толькі 6 (шэсць) прадстаўнікоў апазіцыйных партый — па 3 сябры Партыі БНФ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

А. Тутэйшы

Последние новости