beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

28.06.2020 10:50

516 просмотров

0 комментариев

Навіны Бешанковіцкага рынку 28-га чэрвеня 2020 года

Пасля невыноснай 30-градуснай сьпёкі нядзельны рынак у Бешанковічах сустрэў сваіх наведнікаў магутным чэрвеньскім ліўнем, які плаўна перайшоў у зацяжны колькігадзінны дождж.

Але прадаўцоў клубніцаў непагода не спыніла. Клубніцы сёння прадавалі па 10 рублёў за малое вядро, або 5 рублёў за адзін кг. І клубніцаў было даволі шмат.

Памідораў на рынку хапала таксама. Іхняя цана пачыналася ад 2,5 рублёў за кг.

Саджанцы вінаграда прапаноўвалі па 10 рублёў за штуку.

Сала ішло па 13-15 рублёў за кг.

Мёд прадавалі па 8 рублёў за паўлітровы слоік.

Была, як заўсёды, машына з мясам са Смаленскага рынку Віцебска.

Быў і аўтамабіль з Бабруйску.

А апошнюю грушу на рынку ўсё ж спілавалі...

Г.Станкевіч

Последние новости