beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

30.06.2020 17:12

397 просмотров

0 комментариев

55-гадовы жыхар Бешанковіцкага раёна незаконна захоўваў порах

Сёлета за паўгода на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна праваахоўнымі органамі выяўлена 6 выпадкаў незаконных дзеянняў у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Так яшчэ ў чэрвені 2017 года 55-гадовы жыхар Бешанковіцкага раёна на гарышчы бацькоўскага дома знайшоў паляўнічы порах. Аднак здаць яго ў аддзел унутраных спраў Бешанковіцкага райвыканкама, як таго патрабуе закон, не пажадаў. Ён перанёс выбуховае рэчыва і захоўваў яго ў сваім жылым памяшканні. У студзені 2020 года ў дзверы хаты пастукалі супрацоўнікі ўнутраных спраў з патрабаваннем выдаць забароненыя да захоўвання рэчывы.

Абвінавачаны ў судовым пасяджэнні віну прызнаў цалкам, ў зробленым чыстасардэчна раскаяўся. На пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы паведаміў, што яму было вядома, што дадзеныя прадметы забароненыя да свабоднага абароту ў Рэспубліцы Беларусь, і што іх неабходна было здаць у міліцыю.

Суд прызнаў абвінавачанага вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і прыгаварыў яго да пакарання ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам на 1 год 6 месяцаў з утрыманнем 20% заробку ў даход дзяржавы, без штрафу.

А.Тутэйшы, па матэрыялах сайта http://www.beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by/ru/publikatsii/view/prostoe-xranenie-serjeznoe-nakazanie-17836/

Последние новости