beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

12.07.2020 10:17

480 просмотров

0 комментариев

Навіны Бешанковіцкага рынку 12-га ліпеня 2020 года

На Бешанковіцкім рынку пануюць чарніцы. За літр просяць па-ранейшаму 4 рублі. Вішняў пакуль што няма, хаця сёлета іх у Бешанковічах шмат.

Маладая буйная бульба каштуе да 2 рублёў. Дробная -- да рубля.

Памідоры ў Бешанковічах каштуюць танней за агуркі. Калі за агуркі просяць 2-50, то памідоры можна набыць і за 2-20.

Капусту прадаюць па 0,8 -- 1,0 рубля за кг.

Прыгожыя лілеі прадаюць па 3-4-5 рублёў.

У нас цяпер часта прадаюць глыбоцкія сыры.

Вось такое вядро чарэшні каштуе 20 рублёў.

Г.Станкевіч

Последние новости