beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

25.07.2020 13:14

1070 просмотров

0 комментариев

Пікет за Ціханоўскую ў Бешанковічах

Сёння, 25-га ліпеня, у Бешанковічах адбыўся агітацыйны пікет за Святлану Ціханоўскую. Пікет праводзіла давераная асоба Святланы —Таццяна Севярынец, маці Паўла Севярынца, які адбывае чацвёртыя запар 15 сутак у СІЗА.

Людзей на пікеце адначасова было ад 150 да 170 чалавек. І гэтая лічба для Бешанковічаў значыць многае. Такога масавага палітычнага пікету за апошнія 20 гадоў у нас не было.

Таццяна Севярынец распавяла пра неабходнасць галасаваць толькі 9-га жніўня. Адразу пасля запаўнення бюлетэня ў кабіне для галасавання яго трэба сфоткаць і паслаць праз Вайбэр ці праз Тэлеграм-канал на сайт «Голас», для таго, каб можна было арганізаваць альтэрнатыўны падлік галасоў.

На сайце ініцыятывы «Голас» ужо зарэгістраваліся 350 тысяч чалавек. Яны дэкларуюць гатоўнасць прыйсці на ўчасткі, прагаласаваць за свайго кандыдата, сфатаграфаваць бюлетэнь і даслаць здымак.

Каб паўнавартасна зарэгістравацца ў сістэме, карыстальніку прапануюць ўказаць свой нумар тэлефона, пашпартныя звесткі адпраўляць не трэба.

Акрамя Севярынец выступалі мясцовы людзі. Яны ўсе казалі пра набалелае. Пра нізкія заробкі ў Бешанковічах, пра глухасць уладаў, пра неабходнасць пераменаў.

Частка людзей стаяла і слухала на другім баку вуліцы. Аўтамабілі, якія ехалі па вуліцы, раз-пораз сігналілі.

Пікет доўжыўся адну гадзіну. Потым Таццяна Севярынец паехала на Лепель і Докшыцы, дзе сёння таксама запланаваныя агітацыйныя пікеты.

Г.Станкевіч

Глядзіце: сёння Ціханоўская ў Воршы

Последние новости