beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

26.07.2020 11:56

278 просмотров

0 комментариев

Ціханоўская сабрала масавы мітынг у парку атракцыёнаў у Жлобіне ФОТЫ, ВІДЭА

Да 11:00 у гарадскім парку сабралася ужо пад 1000 чалавек. У парку ёсць некалькі атрацыёнаў, але ніводны не працуе. Людзі ідуць у парк на мітынг. «Я хачу паразмаўляць з новымі палітыкамі, якія будуць правіць добра нашай краінай. А Лукашэнка нас загнабіў», — кажа адзін мужчына, што ідзе на мітынг.


Цікава, што большасць удзельнікаў — крэпкія мужыкі
11:19

«Я прыйшоў сюды, каб падтрымаць Святлану Ціханоўскую, — кажа малады чалавек. — А потым пройдуць сумленныя выбары, каб возьмуць удзел усе кандыдаты»

11:22

Ціханоўская, Цапкала, Калеснікава падымаюцца на сцэны пад акампанемент песні «Муры» («Сцяна») каталонца Люіса Льяка, што стала сімвалам пратэстаў у Каталоніі, яе на кожнай сустрэчы спявае Сяргей Космас. Сёння ён спявае ўжо не па-руску, а па-беларуску. Людзі скандуюць: «Света! Света! Света!». «Верым, можам, пераможам!».

Людзі захоплена фоткаюць Ціханоўскую на свае тэлефоны.

11:26

«Усё як у першы раз, я не магу прывыкнуць. Прывітанне, Жлобін! — кажа Ціханоўская. — Мы сабраліся тут за перамены. Я калі я прыходжу на пікеты, і бачу партрэты майго мужа, які зараз у СІЗА, я ледзь стрымліваю слёзы. Я была вымушана стаць за свайго мужа, змагара за свабоду».

Людзі скандуюць: «Малайчына! Малайчына!»

Ціханоўская ўсё больш і больш імправізуе. Яна коратка пераказвае сваю біяграфію. Святлана тлумачыць, чаму яна прыйшла ў кандыдаты.

«Мы забылі за 20 год як гэта звацца людзьмі, — кажа Святлана. — Нас павінны чуць. Мой муж ездзіў па Беларусі і прапускаў гэта праз сябе. Ён разумеў, што кепска большасці, ён стаў выступаць за змену ўладу. Сяргея кінулі за краты ўжо на Новы год, яны пераследавалі людзей, што давалі інтэрв’ю Сяргею. Сяргей расплюшчваў людзям вочы».

«Мы не народзец, мы — народ», — зазначае Святлана. Чаму ўсе краіны добра жывуць, а мы не? Можа праблема не ў людзях, а ў кіраўніцтве?

Ціханоўская заклікае вызваліць палівязняў. Людзі скандуюць: Свабоду! Свабоду!«

Калі кідаюць людзей у турму, гэта справядліва? «Хіба гэта краіна для жыцця?», — пытаецца Святлана. «Перамен!» — адказваюць людзі.

***

Сёння ў Гомельскай вобласці ў Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкалы запланаваныя тры сустрэчы.

А 11-й гадзіне павінен стартаваць мітынг у Жлобіне. Ён пройдзе насупраць будынка былой бібліятэкі ў гарадскім парку культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі».

Арцём Гарбацэвіч
https://nn.by/?c=ar&i=255946

Последние новости