beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

28.07.2020 05:58

285 просмотров

0 комментариев

Вялікае інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай (відэа)

Еўрарадыё правяла са Святланай Ціханоўскай больш гадзіны! Паслухайце, не пашкадуеце!!!

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

«Калі людзям не падабаецца, што я называю Расію „старэйшым братам“, то я больш не буду», — заявіла Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю Еўрарадыё.

Некалькі дзён таму кандыдатка ў прэзідэнты ў інтэрв’ю расійскім СМІ назвала Расію «старэйшым братам». Гэта выклікала хвалю незадавальнення ў беларускіх сацсетках.

Ціханоўская прызналася, што пасля гэтага выказвання ёй сказалі, што так гаварыць не варта. Яна чарговы раз падкрэсліла, што не з’яўляецца палітыкам. Да выразу «Расія старэйшы брат» яна прызвычаілася, пастаянна чуючы яго са СМІ. На яе думку, гэта абазначала, што Расія вялікая краіна, а Беларусь — меншая.

Але калі людзям гэты выраз не падабаецца, то Ціханоўская абяцае яго больш не ўжываць.

https://euroradio.fm/cihanouskaya-kali-lyudzyam-ne-padabaecca-ne-budu-klikac-rasiyu-stareyshym-bratam

Последние новости