beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

28.07.2020 13:05

242 просмотра

0 комментариев

Ужо сёння: 28-га ліпеня Святлана Ціханоўская выступіць на БТ. Паведамі сваёй бабулі! Пачатак у 18 гадзін

28-га ліпеня, у аўторак, а 18-й Святлана Ціханоўская ў другі і апошні адведзены ЦВК раз выступіць у эфіры «Першага нацыянальнага тэлеканала» Беларускага тэлебачання.

«Мы бачым, як кожны дзень тэлеэфір належыць аднаму кандыдату, а іншым пры гэтым выдаткаваная гадзіна на ўсю кампанію.

Наша з вамі мэта — 28 ліпеня ў 18:00 сабраць каля тэлеэкранаў усё сваё атачэнне, асабліва старэйшае пакаленне!» — піша тэлеграм-канал «Краіна для жыцця».

Першы раз Ціханоўская выступала на БТ 21 ліпеня. Да таго яна ўспрымалася як тэхнічны кандыдат, просты сімвал жадання перамен, а не палітык. Але нечакана яе першая прамова на тэлебачанні была моцная: без фальшу і слабінак.

https://nn.by/?c=ar&i=256054

Последние новости