beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

02.08.2020 17:32

156 просмотров

0 комментариев

18 тыс. мітынгоўцаў у Берасці падтрымалі Ціханоўскую. ВІДЭА

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская 2 жніўня наведвае Берасце. «Белсат» вёў жывую трансляцыю.

Агітацыйны мітынг у абласным цэнтры пачаўся а 14.00. Ён праходзіў у парку імя воінаў-інтэрнацыяналістаў на вуліцы Маскоўскай.

16:15 На заканчэнне перад прысутнымі выступіла оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, якая нарадзілася пад Берасцем.

16:10 Мітынг скончыўся. Паводле падлікаў праваабаронцаў, у ім удзельнічалі каля 18 тыс. чалавек.

16:05 Вераніка Цапкала звярнула ўвагу на выдаткі ўладаў, у тым ліку на Еўрапейскія гульні замест пенсіяў, і на бязвыплатную перадачу зямлі замежным кампаніям, якія пасля там будуюць дамы і прадаюць у іх кватэры беларусам.

15:56 Вераніка Цапкала заявіла, што зварот Лукашэнкі да народу павінен быць не ў парламенце, а на трыбуне перад людзьмі. Паводле яе, у беларусаў ёсць шмат пытанняў да дзейнага кіраўніка.

Цапкала адзначыла, што Лукашэнка баіцца канкурэнцыі і моцных праціўнікаў.

15:45 Тэму акумулятарнага заводу закранула і будучага рэферэндуму адносна лёсу прадпрыемства закранула і Марыя Калеснікава.

Hавiны

Лукашэнка паабяцаў абвясціць рэферэндум наконт лёсу акумулятарнага заводу

https://belsat.eu/news/lukashenka-paabyatsau-abvyastsits-referendum-nakont-lyosu-akumulyatarnaga-zavodu/

2020.06.22 21:45

15:40 Стала вядомая прычына, чаму каманда кандыдаткі затрымалася па дарозе ў Берасце. Як паведамляе «Страна для жизни», машыны з ёй спыніла ДАІ, а пасля на коле знайшлі парэз.

15:35 «Берасце — гэта сіла», — працытавала Святлана Ціханоўская свайго мужа Сяргей, які знаходзіцца ў зняволенні разам з берасцейскімі актывістамі Сяргеем Пятрухінам і Аляксандрам Кабанавым.

Людзі патрабуюць свабоду затрыманым.

Паводле праваабаронцаў, на мітынгу ў Берасці 8 тыс. чалавек, паведамляе Сяргей Сыс.

15:27 Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала выйшлі на сцэну пад крыкі і апладысменты ўдзельнікаў мітынгу.

Людзі крычаць «Света!»

Палітык пачала свой выступ з падтрымання тых берасцейцаў, які другі год пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

15:20 Кандыдатка ў прэзідэнты затрымліваецца. Праз спёку арганізатары некалькі разоў прасілі медыкаў дапамагчы ўдзельнікам мітынгу.

14:50. Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала затрымліваюцца, яны яшчэ не з’явіліся на пляцоўцы. Яны маюць з’явіцца праз 10-15 хвілінаў. Каманда кандыдаткі на прэзідэнцтва едзе ў Берасце з Баранавічаў.

Па звестках TUT.by, яшчэ да пачатку мітынгу на пляцоўцы сабраліся 2 тысячы чалавек. Тыдзень таму на гэтым жа месцы было прыкладна 2, 5 тысячы ўдзельнікаў.

Уваход на пляцоўку адбываецца праз рамкі і асабісты дагляд.

Раней аб’яднаны штаб наведаў Баранавічы, дзе, паводле дадзеных назіральнікаў, сабраліся не менш за 8 тысяч чалавек.

ВІДЭА

Аншлаг на мітынгу Ціханоўскай у Баранавічах — прыйшлі 8000 чалавек

https://belsat.eu/news/anshlag-na-mityngu-tsihanouskaj-u-baranavichah/

2020.08.02 10:41

КА belsat.eu

Последние новости