beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

13.08.2020 10:07

282 просмотра

0 комментариев

Мы — перамаглі!

І праз тры дні пасля «выбараў» мы, жыхары Бешанковіцкага раёна, не ведаем іхніх вынікаў. На гэты конт няма аніякай інфармацыі ні на сайце Бешанковіцкага РВК, ні ягонай «Зары». А гэта сведчыць толькі пра адно: так званая бешанковіцкая выбарчая камісія чакае ад Ярмошынай лічбы, якія трэба агучыць. «Лапша» ў Мінску яшчэ варыцца.

Але жыхары Бешанковіцкага раёна, як і ўсёй Беларусі, і без іх даўно ведаюць праўду: Лукашэнка выбары прайграў з трэскам.

Як іх можна было не прайграць, калі нават у Будзілаве, там дзе галасавалі вёскі Чарнагосьце, Гняздзілава, Вяжышча, той, хто хацеў бы заставацца пры ўладзе вечна, афіцыйна набраў толькі 60% галасоў. Пры ўсім датэрміновым галасаванні і тым ціску, які аказваўся на выбарцаў, нават калгаснікі прагаласавалі 9-га жніўня за перамены.

Асноўны электарат улады -- пенсіянеры "абы не было вайны". Але і гэты аргумент той, хто хацеў бы заставацца пры ўладзе вечна, растаптаў. Такіх падзеяў, што адбыліся ў Мінску пасля "выбараў", горад не бачыў з 1944-га года.

Ёсць тысячы сведкаў бессаромнай фальсіфікацыі галасоў выбарнікаў. Ёсць вялізарны ўздым народа, які абураны нахабствам прыкарытнікаў. І ёсць вайна, якую той, хто хацеў бы заставацца пры ўладзе вечна, аб'явіў нашаму народу.

Але, калі глядзець праўдзе ў вочы, нават у Бешанковіцкім раёне той, хто хацеў бы заставацца пры ўладзе вечна, прайграў.

Няхай жыве новая Беларусь!

Г.Станкевіч

Паслухайце, як віцебскі чыноўнік прымушае выбарчую камісію замяніць лічбы ў пратаколах АЎДЫЯ
https://nn.by/?c=ar&i=256909


Кіраўнік участковай камісіі ў Віцебску прызнаў, што пасьля перамогі Ціханоўскай камісію прымусілі перапісаць пратакол на карысьць Лукашэнкі

https://www.svaboda.org/a/30780079.html


Более 2 тысяч избирателей из Минска, не согласных с результатами выборов на своих участках, подписали коллективные заявления с требованиями пересчитать голоса. Избиратели одного из участков подали заявление в милицию.
Читать полностью: https://news.tut.by/economics/696412.html

Последние новости