beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

20.09.2020 05:33

249 просмотров

0 комментариев

Стваральнік найбуйнейшага telegram-каналу Nexta даў інтэрвію Юрыю Дудзю

Сьцяпан Пуціла, які стварыў найбуйнешы славянамоўны telegram-канал Nexta з 2 мільёнамі падпісчыкаў, даў інтэрвію расейскаму журналісту Юрыю Дудзю, на youtube-канал якога падпісаныя амаль 8 мільёнаў чалавек.

  • «Калі доўга быць незадаволеным і не выпускаць пару, то калісьці адбудзецца выбух. І гэта адбылося: беларусы доўга трывалі, беларусы трывалі 26 гадоў. 26 гадоў увогуле ўсяго — бязглуздзіцы, прыніжэньняў і зьдзекаў. І настаў час, калі варта сказаць „не“», — так Пуціла пракамэнтаваў цярпялівасьць беларусаў і масавыя пратэсты.
  • «Гэта інфармацыйная вайна, у першую чаргу: бі ворага яго ж зброяй. Мы вымушаны адказваць гэтак», — адказаў Пуціла на пытаньне пра мову варожасьці і прапаганду на каналах Nexta.
  • Пуціла лічыць, што людзі выйшлі не пасьля выбараў, а ад гвалту, які перажылі «7-10 тысяч удзельнікаў пратэсту пасьля выбараў».
  • Nexta фінансуецца за кошт краўдфандынгу падпісантаў і рэклямы. Адзін жнівеньскі пост з просьбай падтрымкі сабраў 47 тысяч даляраў. Гэтую суму выдаткавалі на падтрымку ініцыятывы дапамогі рэпрэсаваным BY_help, закупліваньне тэхнікі, ганарары камандзе, а частку адклалі. Пуціла сказаў, што неўзабаве рэклямы стане больш, бо праекту трэба пашырацца. Рэклямны пост на 2-мільённым тэлеграм-канале Nexta Live каштуе 6 тысяч даляраў. Паводле Пуцілы, у жніўні праект часткова не разьмяшчаў рэкляму.

Последние новости