beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

20.09.2020 12:26

446 просмотров

0 комментариев

Навіны Бешанковіцкага рынку 20-га верасня 2020 года

Традыцыйна бешанковіцкі рынак у верасні — журавінавы. Гэтую каштоўную ягаду збіраюць у асноўным на двух балотах — блізу вёсак Асавец і Камоскі. Ёсць яна яшчэ і ў Соржыцкім балоце, і на Шуміліншчыне. Але сёння прадавалі ягады з балота, што каля Камосак. Кажуць, што іх адтуль ужо амаль вынеслі.

Літр журавінаў каштуе 3,5 — 4 рублі. 5-літровае вядро — 18 рублёў.

Бульбу прадаюць ад 6 рублёў за вядро на ўваходзе на рынак да 8 рублёў на самім рынку. У Віцебску бульбы больш і яна таннейшая. На Смаленскім рынку вядро прадаецца за 5 рублёў.

Кілаграм капусты каштуе 1 рубель, морквы — да 1-50.

Грушы каштуюць ад 1-5- да 3-00.

Прывазныя памідоры сёння можна было набыць па 1-40. Памідоры са сваіх цяпліцаў — па 1,5 — 2 рублі за кг.

А.Тутэйшы

Последние новости