beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

24.09.2020 06:09

476 просмотров

0 комментариев

35 будынкаў былога піянерскага лагера «Арляня» каля вёскі Бараўцы прадалі крыху больш за 1 000 рублёў

Будынкі і збудаванні былога аздараўленчага лагера «Арляня» ў Бешанковіцкім раёне прададзеныя па выніках аўкцыёну камітэта «Віцебскаблмаёмасць» з дзявятай спробы. Лагер знаходзіўся на балансе аддзела па адукацыі Бешанковіцкага райвыканкама.

Усяго ў склад лота было ўключана 35 будынкаў рознага прызначэння, агульнай плошчай амаль 3,3 тыс. кв.м, у тым ліку спальныя карпусы, сталовая, клуб, лазня, медпункт , інжынерная інфраструктура, а таксама права 10-гадовай арэнды зямельнага ўчастка плошчай 3,4 га.

Нерухомасць атрымалася рэалізаваць з 9-й спробы, калі пачатковая цана лота была вызначана ў памеры 39 базавых велічынь (1 БВ - Br27). З восені 2017 года аб'ект не выкарыстоўваўся. У сувязі з гэтым у 2018 годзе было прынята рашэнне аб продажы нерухомасці. Атрыманыя на таргах грошы паступяць у раённы бюджэт.

Новым уласнікам маёмасці стаў жыхар Мінска, які плануе на яго базе стварыць аб'ект аграэкатурызму.

А.Тутэйшы, па матэрыялах БелТа

https://www.belta.by/regions/view/objekt-agroekoturizma-pojavitsja-v-beshenkovichskom-rajone-na-baze-byvshego-lagerja-orlenok-407697-2020/

Последние новости