beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

25.10.2020 11:45

457 просмотров

0 комментариев

Навіны Бешанковіцкага рынку 25-га кастрычніка 2020 года

Усё бліжэй да зімы. І тое адчуваецца на Бешанковіцкім рынку. На галоўным уваходзе яго ўжо прадаюцца азёркаўскія валёнкі.

Мужчынскія валёнкі каштуюць 75 рублёў, жаночыя ад 50.

Свежая капуста каштуе сёння ад 0,5 рубля. Квашаная -- 2,5.

шт
Журавіны крыху падаражэлі. За літр просяць 4 рублі.

Яшчэ прадаюць недарагія памідоры.

За вядро бульбы просяць 6 рублёў. А за сетку -- 23.

Саджанцы яблыні прадаюць па 10 -- 12 рублёў. Грушы -- 12.

А грушы з кошыка каштуюць 1,5 рубля. Яблыкі -- 0,8 --1,0.

Яйкі з машыны, што са Смаленскага рынку Віцебска, крыху патаннелі.

Георгі Станкевіч

Последние новости