Падарунак быў тым больш жаданы, бо тыя "Хуткія дапамогі", што эксплуатуюцца ў Бешанковіцкай ЦРБ, поўнасцю адслужылі ўсе магчымыя тэрміны і развальваюцца на хаду.
Для расёйскага мільярдэра, які, дарэчы, даўно займаецца дабрачыннасцю на розных узроўнях, зрабіць такі падарунак -- справа гонару. У "Рейтинге миллиардеров ДП - 2019" А.Яўневіч займаў 12-е месца з капіталам, які ацэньваецца ў 60,4 мільярдаў расейскіх рублёў.
На здымку: А.Яўневіч
Але ўзнікае адно далікатнае пытанне: чаму за гады доўгага і шчаслівага кіравання першага і адзінага пакуль Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у бюджэце краіны не знайшлося аніякой магчымасці, каб набыць просты аўтамабіль хуткай дапамогі для людзей?
Ён каштуе не нашмат даражэй, чым кожны аўтамабіль з вялікага парка аўтамабіляў, на якіх ездзяць бешанковіцкія чыноўнікі і якія рэгулярна набываліся для іхняй патрэбы ўсе гэтыя гады.
Г.Станкевіч, фота з сайта http://www.gztzara.by/2020/11/v-beshenkovichskoj-bolnice-poyavilas-novaya-mashina-skoroj-pomoshhi/
Чытаць пра бізнес А.Яўневіча: https://x-true.info/45662-evnevich-i-maksidom-krovavyy-put-k-uspehu.html