beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

29.11.2020 10:57

461 просмотр

0 комментариев

Што цікавага ў абвінавачванні Бабарыкі і чаму ён можа быць ужо на волі

Нагадаем, 24-га лістапада стала вядома, што экс-прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта і былому кіраўніку «Белгазпромбанка» Віктару Бабарыка прад’яўлена афіцыйнае абвінавачванне.


Заўважым, што пры затрыманні Віктара Бабарыка яму таксама інкрымінавалі частку 2 артыкула 243 — ухіленне ад выплаты падаткаў. Аднак, як відаць з паведамлення КДБ, цяпер гэта абвінавачванне ўжо не актуальна. Чэкістам проста не атрымалася нічога «накапаць» па гэтай тэме, хаця, няма сумневаў, рылі вельмі заўзята.

Але сумленнаму чалавеку, нават калі ён банкір, прад’явіць па падатках аказалася няма чаго.

Пры гэтым, як заўважае the-village.me, менавіта абвінавачванне ў нясплаце падаткаў стала прычынай таго, што Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў Бабарыка кандыдатам у прэзідэнты.

На пасяджэнні ЦВК яго кіраўніца Лідзія Ярмошына заявіла, што да іх прыйшоў ліст ад КДК, у якім гаворыцца, што ў 2019 годзе Бабарыка атрымаў не менш за 450 тысяч долараў, якія не задэклараваныя.

«Асабіста мая прапанова — адмовіць у рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Бабарыка Віктару Дзмітрыевічу з-за неадпаведнасці прадстаўленай дэкларацыі аб даходах і маёмасці», — сказала Ярмошына. І яшчэ пажартавала, што хабары, нібыта, у дэкларацыю не ўносяцца.

Далей ЦВК аднагалосна прагаласаваў супраць рэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты.

Такім чынам, мала таго, што Бабарыку і так незаконна незарэгістравалі без рашэння суда, а толькі па нейкай паперцы з КДК, дык цяпер яшчэ і высвятляецца, што тая паперка аказалася «ліпай», і была прыдуманая толькі як падстава для нерэгістрацыі!

Таксама першапачаткова ўлады спрабавалі абвінаваціць Віктара Бабарыку ў дачы хабару, але ў выніку змянілі абвінавачванне на «атрыманне хабару», што гучыць яшчэ больш забаўна, паколькі даюць хабар чыноўнікам, як і атрымліваюць хабар чыноўнікі — за «патрэбнае» рашэнне па тым ці іншым пытанні. Хто і за што можа даваць хабар банкіру — пытанне ў нашай краіне, мабыць, рытарычнае.

Нагадаем, Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам былі затрыманыя 18 чэрвеня, калі збіраліся здаваць подпісы выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатуры Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах.

https://novychas.by/palityka/jak-kdb-jarmoszynu-u-luzynu-pasadziu-szto-cikavah

Латушка: Лукашэнка настойвае, каб Бабарыка з'ехаў на Кіпр. Ён ужо можа быць на волі



Падчас стрыму са Сцяпанам Пуцілам сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка падзяліўся інсайдам з сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым:

«Адной з умоў, якая засталася за дужкамі, як кажуць нашыя крыніцы, — гэта магчымае вызваленне Віктара Бабарыкі. Мы ведаем, што гэта размова ідзе ўжо даўно. Яна вялася перад наведваннем СІЗА КДБ Лукашэнкам: тады Масква таксама настойвала на падобных дзеяннях. І вось цяпер гэта размова адбылася ізноў.

Прайшла інфармацыя, што Віктар Дзмітрыевіч ужо знаходзіцца на волі. Яна не пацвердзілася па розных каналах, хаця хто яго ведае.

Магчыма, у бліжэйшы час яна пацвердзіцца, таму што цяпер Лукашэнка нібыта адстойвае пазіцыю, паводле нашых інсайдаў, пра тое, каб Віктар Дзмітрыевіч з'ехаў на Кіпр разам са сваім сынам. І гэта будзе ўмовай вызвалення.

Але, я думаю, вельмі многае залежыць ад пазіцыі Віктара Дзмітрыевіча».

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=264278



Последние новости