На думку палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча, «тое, як адбываецца падбор „дэлегатаў“ на Ўсебеларускі народны сход, без усялякага ўдзелу грамадзтва, паказвае, што ўлады не гатовыя нават на імітацыю дыялёгу.» І з гэтым цяжка не пагадзіцца.
Першая заўвага наконт органа, які выбіраў тых дэлегатаў у Бешанковіцкім раёне. Мы памятаем, як праходзілі апошнія амаль цалкам безальтэрнатыўныя «выбары» у раённы Савет з масавым датэрміновым галасаваннем і фальсіфікацыямі. Яны не нашмат адрозніваліся ад «выбараў»
Для прадстаўлення інтарэсаў бешанковіцкага люду на народны форум выбралі двух чыноўнікаў. Само слова «чыноўнік» сёння — сінонім бюракратыі і беззаконня, і аніяк не спалучаецца з прыметнікам «народны». Магчыма, мы дажывём да тых часоў, калі словазлучэнне «народны чыноўнік» не будзе рэзаць вуха. Але пакуль што гэта нонсэнс. Бо страшна далёка гэта катэгорыя ад народа. Інтарэсы народа і інтарэсы чыноўнікаў у сённяшнім грамадстве ляжаць яўна на супрацьлеглых палюсах.
Няўжо ў раёне бракуе перадавых даярак ці механізатараў? Або такая ўстаноўка не спушчана з Мінску?
Думаецца, што ні Шведаў, ні Ганковіч не ўздымуць на сходзе тыя пытанні, якія сёння хвалююць уласна народ. Бо і ў раёне ніводзін з чыноўнікаў такога кшталту няздольны ні ўзняць сур’ёзнае пытанне, ні вырашыць яго.
І ўсё ж, калі раптам спадары дэлегаты Шведаў і Ганковіч захочаць агучыць пытанні, якія турбуюць бешанковіцкі люд, то няхай спытаюць з высокай трыбуны:
— Калі вышэйшая ўлада аб’явіць новыя выбары і як яна плануе зрабіць іх празрыстымі?
—Калі пачнуць расследаванні аб забойствах і калечаннях мірных людзей пасля
-- Хто адкажа за тое, што ў часе мірных пратэстаў былі забітыя і пакалечаныя, блізу 40 тысяч чалавек былі затрыманыя і асуджаныя, сотні застаюцца за кратамі паводле крымінальных і адміністрацыйных артыкулаў, 169 прызнаныя палітвязьнямі?
—Чаму выканаўчая ўлада сістэматычна парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, забараняючы мірныя дэманстрацыі, на якія выходзіць народ, і рэпрэсуючы журналістаў?
Скажыце, каму вы служыце, спадары чыноўнікі?
Г.Станкевіч