beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

11.01.2021 21:44

462 просмотра

0 комментариев

«Канстытуцыю далі... і ў астрог нас павялі». Аналітыкі пра пляны Лукашэнкі

Чаму Лукашэнка заплянаваў падрыхтаваць праект новай Канстытуцыі да канца 2021 году? Якая роля ў гэтых плянах Усебеларускага народнага сходу? Што можа супрацьпаставіць апазыцыя гэтым плянам? Якой будзе рэакцыя Масквы на такія пляны Лукашэнкі? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Аляксандар Класкоўскі.

Ілюстрацыйнае фота

Карбалевіч

  • Ідэя хуткай канстытуцыйнай рэформы зьявілася з падачы Крамля
  • Яна разглядалася як мэханізм кампрамісу, саступак
  • Цяпер Лукашэнка прыйшоў да высновы, што ён прыдушыў пратэст, таму, паводле яго, ніякай неабходнасьці ў перніку ў выглядзе канстытуцыйнай рэформы няма
  • Ён доўга хістаўся, рабіў намёкі на нейкую ролю Ўсебеларускага сходу ў канстытуцыйнай рэформе
  • Цяпер ён прыняў рашэньне: Усебеларускі сход — гэта рутына, толькі каб прыняць плян новай пяцігодкі
  • Канстытуцыйная рэформа фактычна адкладаецца да 2025 году
Валер Карбалевіч
  • Увосень 2020 году пратэстоўцы не зьвярталі ніякай увагі на гэтую траскатню наконт канстытуцыйнай рэформы
  • Лідэры пратэстаў зьвярнулі ўвагу на гэтую ідэю, калі маштабы пратэстаў пачалі зьмяншацца
  • Галоўная альтэрнатыва праекту ўлады — гэта вулічны пратэст. Ніякіх сур’ёзных альтэрнатыўных варыянтаў няма
  • Цяпер Усебеларускі сход — гэта абсалютна пустое мерапрыемства, якое абыякавае ня толькі пратэстоўцам, але і самой уладзе

Класкоўскі

  • Калі прыгадваць радкі Якуба Коласа зь вершу «Канстытуцыя», дык беларусаў зараз ужо «таўкуць бязь меры», а толькі на потым абяцаюць (невядома калі) новую Канстытуцыю
  • Калі ён адышоў ад шоку жніўня, калі яму на МЗКЦ крычалі «Сыходзь!», ён вырашыў проста мэтадычна перамалоць гэтыя пратэсты
  • Сёньня маштаб маршаў пратэсту значна зьменшыўся, і Лукашэнка палічыў, што ён асядлаў сытуацыю
  • У жніўні-верасьні ён даваў абяцаньні расейцам правесьці канстытуцыйную рэформу ў найбліжэйшы час
  • Цяпер Лукашэнка вырашыў з рэформай цягнуць гуму колькі можна
  • Некаторыя пасьпяшаліся паведаміць, што Лукашэнка паабяцаў праект Канстытуцыі на канец году
  • Нічога ён не абяцаў, у яго былі вельмі туманныя фармулёўкі — «магчыма», «можа»...
Аляксандар Класкоўскі
  • Гледзячы па ўсім, у яго ёсьць намер даседзець да канца гэтай кадэнцыі, да 2025 году
  • Масква ў прынцыпе хацела б, каб у Беларусі быў запушчаны працэс транзыту ўлады
  • У Крамлі паморшчацца ад таго, што Лукашэнка не правёў хуткую канстытуцыйную рэформу, але што яны могуць зрабіць?
  • Пуціну трэба думаць пра свае праблемы: пра свой 2024 год, пра Хабараўск, пра Навальнага
  • Перабольшаньне, што Пуцін, прачнуўшыся, думае, ці стабілізаваў Лукашэнка сытуацыю ў Беларусі
  • Зацягнуўся рэвалюцыйна-рамантычны пэрыяд
  • У адказ на інтэрвію Лукашэнкі мы бачым рэвалюцыйныя дэклярацыі з боку апазыцыі

https://www.svaboda.org/a/31041875.html

Последние новости