Навіны Бешанковіцкага рынку 24-га студзеня 2021 года
Пасля марозу, што амаль цэлы тыдзень трымаў людзей у напрузе, сёння бешанковіцкі рынак выглядаў трохі ажыўшым. Пасля —25-ці сённяшнія +1 адчуваліся даволі камфортна, каб не моцны вецер. Прадаўцоў на рынку хапала, хаця гандлёвыя рады былі запоўненыя не ўсе. Але гандаль ішоў даволі бойкі.