На гэтым абласным сходзе будуць прысутнічаць куратары паўночнага рэгіёну старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка і старшыня КДБ Іван Церцель, а таксама намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
На гэтым абласным сходзе дэлегаты змогуць задаць куратарам пытанні, якія хвалююць насельніцтва. «Гэта добрая магчымасць данесці да кіраўніцтва краіны нявырашаныя праблемы, так як колькасць выступоўцаў, у тым ліку ад Віцебшчыны, на Усебеларускім народным сходзе абмежавана рэгламентам», — пішуць «Віцебскія весці».
Жыхароў Бешанковіцкага раёна вельмі хвалююць наступныя пытанні і яны звяртаюцца да дэлегатаў ад Бешанковіцкага раёна з просьбай задаць іх нашым куратарам:
— Калі вышэйшая ўлада аб’явіць новыя выбары і як яна плануе зрабіць іх празрыстымі?
—Калі пачнуць расследаванні аб забойствах і калечаннях мірных людзей пасля
— Хто адкажа за тое, што ў часе мірных пратэстаў былі забітыя і пакалечаныя, блізу 40 тысяч чалавек былі затрыманыя і асуджаныя, сотні застаюцца за кратамі паводле крымінальных і адміністрацыйных артыкулаў, 190 прызнаныя палітвязьнямі?
—Чаму выканаўчая ўлада сістэматычна парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, забараняючы мірныя дэманстрацыі, на якія выходзіць народ, і рэпрэсуючы журналістаў?
Г.Станкевіч