beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

07.04.2021 14:47

164 просмотра

0 комментариев

68-гадовага палітвязьня Няпомняшчых пакаралі 2 гадамі і 3 месяцамі турмы за нібыта абразу і пагрозу пракурорцы

7 красавіка суд Савецкага раёну Гомля (судзьдзя Аляксандар Мохараў) разгледзеў крымінальную справу 68-гадовага актывіста АГП, пэнсіянэра МУС Уладзімера Няпомняшчых. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 Крымінальнага кодэксу) і пагрозе гвалту службовай асобе (артыкул 366).

Уладзімер Няпомняшчых, архіўнае фота

Адметнасьць суду ў тым, што ён праходзіў у закрытым рэжыме і ў будынку СІЗА-3, дзе ўтрымліваецца Ўладзімер Няпомняшчых.

Пацярпелая ў справе — супрацоўніца пракуратуры Алеся Жураўлёва.

Суд пакараў пэнсіянэра пазбаўленьнем волі на 2 гады і 3 месяцы ў калёніі агульнага рэжыму.

На карысць пакрыўджанай пракуроркі Алесі Жураўлёвай суд вырашыў спагнаць з асуджанага 1000 рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сядзеў у «справе журналістаў», стварыў вольную пляцоўку. Хто такі Павал Мажэйка, якога затрымалі за карціну

Улетку Ўладзімер Няпомняўшчых зьбіраў подпісы ў сваю падтрымку як магчымага кандыдата на прэзыдэнта. Кампанію збору подпісаў ён выкарыстоўваў для правядзеньня легальных пікетаў. Подпісаў не здаваў.

Увосень актывіст АГП некалькі разоў трапляў на «суткі». Першы раз за тое, што ў складзе групы асобаў насіў калектыўны зварот у міліцыю і СК з патрабаваньнем разабрацца зь міліцэйскім гвалтам. Міліцыя трактавала такі паход як «несанкцыянаванае мерапрыемства» і пакарала пэнсіянэра МУС «суткамі».

Другі раз Уладзімер Няпомняшчых трапіў на «суткі», калі вывесіў на сваім акне плякат «М...ра хуже г...на». Гэта таксама было трактавана як пікет, і актывіст АГП зноў атрымаў «суткі». Пасьля адбыцьця пакараньня Няпомняшчых павесіў на акне новы плякат — са словамі: «М...ра лучше г...на, но не намного».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ці магчымы міжнародны трыбунал для рэжыму Лукашэнкі? Адказвае дырэктарка Маскоўскай Хэльсынскай групы

У лістападзе ён прысутнічаў на судзе над Георгіем Васіленкам, які замяніў на цэнтральнай плошчы чырвона-зялёны сьцяг на бел-чырвона-белы. Васіленку пакаралі «хіміяй».

Паводле абвінавачаньня, нібыта пасьля вынясеньня гэтага прысуду Няпомняшчых выказаў нейкую пагрозу ў бок пракуроркі Алесі Жураўлёвай, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачаньне.

«Сам Уладзімер Міхайлавіч кажа, што ня памятае таго моманту і ня памятае, каб выказваў пагрозы. Адзінае, што ён сказаў, гэта агульную фразу кшталту „Арганізаваная злачынная групоўка“ ці „Вы за ўсё адкажаце“, і то ня адрасна ў бок пракурора», — удакладняў раней адвакат.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зьняволенаму ўдзельніку прэзыдэнцкай кампаніі выставілі яшчэ адно абвінавачаньне — у абразе пракуроркі

https://svabod1.azureedge.net/a/31175155.html

Последние новости