beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

12.09.2021 13:26

515 просмотров

0 комментариев

Навіны Бешанковіцкага рынку 12-га верасня 2021 года

Вераснёўскі рынак у Бешанковічах пасярод бабінага лета парадаваў першымі журавінамі. Але не іхнім коштам.

Калі летась такой парой пяцілітровае вядро журавінаў прадавалі за 18 рублёў, то сёлета за іх прасілі 30. То-бок сёння літар журавінаў каштаваў ад 6 рублёў!

Яблыкі пакрысе набліжаюцца да 2-00 за кг, грушы прадаваліся ў асноўным па 1-50, слівы -- па 2-00.

Не асабліва падае ў цане бульба. 1,5 рубля за кг -- так усё яшчэ прадаюць некаторыя прадаўцы. Але мяшок буйной бульбы можна набыць і па 1 рублю за кг.

Леташняя морква па 1-10 таксама аддае прывітанне сёлетняй: тая каштуе сёння 1-40.

Расада клубніцаў каштуе 0-50 за кусцік.

За літар лісічак прасілі ўсяго 3 рублі!

Г.Станкевіч

Последние новости